Старонка:Географія Беларусі.pdf/234

Гэта старонка не была вычытаная

галасьнікі для лепшага гуку сьпеваў. Зьверху над гэтай цэннай памяткай старасьвецкага беларускага будаўніцтва зроблена дзераўляная павець.

Рыс. 120. Горадня ў 1880 г. (Від з-за Нёмна).

З касьцёлаў на найбольшую ўвагу па свайму хараству заслугуе Фарны (даўней езуіцкі) касьцёл, будаваны ў XVII веку. Ў капліцы пры гэтым касьцёле ёсьць цудоўны абраз Багародзіцы; на сьценах гэтае-ж капліцы зьмешчаны старасьвецкія абразы цудаў Багародзіцы, на якіх мы можам пабачыць між іншым старасьвецкія беларускія вопраткі, павозкі і г. д.

Ёсьць яшчэ некалькі старых касьцёлаў і цэркваў, - прыкл., ў манастыры Бэрнардынаў, які пабудаваны яшчэ ў XV веку. У мурох Барысаглебскага манастыру зьмяшчаецца адна з першых і лепшых беларускіх школах.

Асаблівае ўвагі варт таксама стары замак Горадзенскі, пабудаваны ў часы Баторыя, у XVI в. Стаіць ён у вясёлым мейсцы на высокім беразе Нёмна пры самым утоку р. Гараднічанкі, а ад места ён аддзелены глыбокім ровам, цераз які перакінуты стары каменны мост. Стромкія спады гары паабрасталі густым хмызьняком, а ўнізе плыве стары Нёман. Зьверху-ж, з замку адкрываюцца цудоўныя віды ў далячыню на пяшчаныя берагі Нёмна і надбярэжныя хваёвыя бары.

У канцы ХVIII веку Горадня з культурнага й прамысловага боку стала адным з першых местаў у Беларусі. Падскарбі Літоўскі (міністар фінансаў), Антоні Тызенгаўз залажыў тут вэтэрынарную і мэдыцынскую, каморніцкую і архітэктурную школы, бібліатэку, батанічны сад, кадэцкі корпус, тэатр, балет і аркестр, друкарню і славалітню (дзе робяць друкарскія шрыфты), і выдаваў газэту. Зьбіраўся пабудаваць астрономічную обсэрваторыю і ўвесь час меў на думцы, каб залажыць у Горадні Акадэмію Навукаў.

Вельмі многа зрабіў Тызенгаўз і ў справе экономічнай. Апроч усякіх палепшаньняў у гаспадарцы каралеўскіх маетнасьцяй, якімі ён загадваў, апроч правядзеньня дарогаў, асушэньня балотаў, пракапаньня Каралёўскага каналу, ён залажыў у Горадні, галоўным чынам у яе прадмесьці Гародніцы, паложанай на