Старонка:Географія Беларусі.pdf/236

Гэта старонка не была вычытаная

і інш. Больш. 3000 чал. працавала на гэтых хвабрыках. Аднае толькі вышэйшае адміністрацыі (выпісанае з-заграніцы) было каля 70 чалавек. Паадкрываныя былі хвабрычныя крамы па ўсім краі. А ў Горадні заложаны быў банк і гандлёвая кантора, якая зносілася з загранічнымі фірмамі.

Тызенгаўз хацеў зрабіць Беларусь адразу прамысловым краем. Але яго хутка скінулі з пасады, дзякуючы прыдворнай інтрызе; без яго ж і школы, і хвабрыкі хутка паразвальваліся. Толькі аб балету і аркестры кароль паклапаціўся і забраў іх у Варшаву.

Аднак і цяпер Горадня ёсьць адным з найбольш прамысловых местаў у Беларусі. Аcaблівa варты ўвагі тут вялізарныя табачныя хвабрыкі; ёсьць апрача таго хвабрыкі гільзавыя, мылаварныя, бравары, цагельні і г. д. Работнікаў больш 3 тыс. чaлaвек; шмат ёсьць рамесьнікаў. Разьвіта гародніцтва, асабліва разводка табакі. На Нёмне -- значная прыстань, адпраўляе лес і збожжа; даўней шмат адпраўляла пянькі. Апроч таго шмат чыгунак і шосаў, якія злучаюць Горадню з Вільняю, Беластокам, Варшаваю ды іншымі местамі. Ўлетку вялікі кірмаш. Наагул гандаль Горадні значны, але куды меншы, чымся яму трэба было быць пры такім дагодным географічным палажэньні гэтага места. Жыхараў перад вайною ў Горадні было каля 70 тыс.

Горадзенскі павет Нёмнам дзеліцца на дзьве часткі, мала адна да аднае падобныя. Паўночная мае пяшчаныя грунты і ў большай часьці занята лясамі Горадзенскае пушчы (займае каля 97 тыс. дзес). На ўсходзе пушчы шмат глыбокіх тарфяных балотаў і вялікія вазёры - Белае, Задубенскае і інш. Вазёры гэтыя злучаны каналам (Тызенгаўзенскім) з прытокам Нёмна р. Пыром; па канале йдзе сплаў дрэва з пушчы. Паўднёвая частка Горадзенскага пав. пакрытая больш цяжкімі, ўраджайнымі грунтамі, ўзгоркаватая (Горадзенскае ўзгор'е), гусьцей засгленая і блізка што бязьлесная.

На поўнач ад Горадні, над Нёмнам, ляжаць Друзгенікі. Сюды зьяжджаюцца што году дзесяткі тысяч хворых на лячэньне друзгеніцкімі водамі (бромо - іодовымі) і на супачынак сярод цудоўнае прыроды гэтае мяйсцовасьці Гэты адзіны добра выкарыстаны наш курорт сваёю славаю абавязаны д-ру І. Пілецкаму, які яго арганізаваў у 30-х гадох мінулага веку. Друзгенікі ляжаць пры этнографічнай мяжы паміж ліцьвінамі і беларусамі.

Масты - на ўсх од ад Горадні, значная прыстань на Нёмне з складамі для ссыпкі збожжа. Ад Мастоў разыходзяцца чыгункі ў 3-х кірунках - на Горадню, Ліду і Ваўкавыск. Паміж Мастамі і Горадняю ляжыць фалів. Мілкоўшчына, дзе радзілася Эліза Ожэшкавая, якая гэтак хораша апісала Наднёманскі край і тамашніх людзей.

На паўдня ад Горадні ляжыць значнае мястэчка Крынкі, ў якім ёсьць некалькі вялікіх гарбарняў.

Ліда - невялікае старое места, на вузьле дзьвёх чыгунак. Насяленьня каля 11 тыс. чал. Некалькі дробных хвабрык з 500 работнікамі. Гандаль досіць значны - скацінаю, сьвіньнямі і коньмі і наагул прадуктамі гаспадаркі. Ёсьць тут руіны вялізарнага замку, пабудаванага яшчэ Гедымінам. Руіны гэтыя досіць добра перахаваліся (рыс. 123).