Старонка:Географія Беларусі.pdf/238

Гэта старонка не была вычытаная

ступянёва зьніжаецца у кірунку да Нёмна. Грунты мае, асабліва ў паўднёвай часьці, ўраджайныя. Насяленьне тут жыве густа, як ні ў адным з паветаў даўнейшае Віленскае губэрні. На поўначы павету, за Эйшышкамі, беларусы жывуць перамяшаўшыся з ліцьвінамі.

Слонім (рыс. 27), над р. Шчараю, - старое, беларускае места. Найбольшы яго росквіт быў у XVIII веку, калі тут была рэзідэнцыя важнага магната, князя Агінскага, (каторы за свой кошт пракапаў Агінскі канал). Тады Слонім моцна вырас. Пасьля ён крых у падупаў, а

Рыс. 124. Жыровіцы.

цяпер з правядзеньнем чыгункі й шосаў на Берасьце, Беласток і Баранавічы йзноў пачаў шыбка разьвівацца. Цяпер у ім насяленьня больш за 20 тыс. Ёсьць прыстань, якая адпраўляе шмат лесу й збожжа ў Прусію. Ёсьць суконная хвабрыка і некалькі заводаў. Татары, якіх тут досіць многа жыве, займаюцца гародніцтвам, разводзяць між іншым вельмі добрую цыбулю.

За 10 вёрст ад Слоніма, над Шчараю знаходзіцца м, Жыровіцы (рыс. 124). У XV веку тут у лясной нетры, на йгрушы пастухі знайшлі абраз Багародзіцы, які праславіўся пасьля на ўсю Беларусь. Быў пабудаваны манастыр, акружаны высокаю каменнай сьцяною, а каля яго вырасла мястэчка. І да цяперашніх часоў сюды зыходзяцца тысячы багамольцаў з суседніх паветаў.

На поўнач ад Слоніма, недалёка ад Нёмна, у гарыстай мяйсцовасьці ляжыць прамысловае м-ка Дзятлава. Тутэйшыя рамесьнікі вырабляюць найлепшы паркет. Мястэчка наагул тарговае і багатае. Насяленьня каля 5 тыс.