Старонка:Географія Беларусі.pdf/239

Гэта старонка не была вычытаная

чал.

У заходняй часьці Слонімскага пав. ёсьць два мястэчкі Дзярэчын і Ражана, ў якіх даўней жылі магнаты Сапегі з сваім казачна-пышным дваром. Уперад рэзідэнцыя Сапегаў была ў Ражане, але пасьля Сапегі залажылі там некалькі хвабрыкаў, з якіх суконная істнуе і дагэтуль, а самі перабраліся у Дзярэчын, дзе ўпрыгожай мяйсцовасьці пабудавалі раскошны палац, якога называлі Малым Вэрсалем. Дзярэчын славіцца сваймі садамі, адкуль выйшаў вядомы беларускі сорт ігрушаў сапяжанкі. Ў мястэчку ёсьць гарбарня; спаміж жыхараў шмат ёсьць муляроў і каменяроў. У дв. Азярніцы была нейкі час перад вайною ніжэйшая гаспадарская школа. Ў Марачоўшчыне, невялічкім фаліварку каля м-ка Косава, радзіўся Тадэуш Касьцюшка, слаўнейшы начальнік польскага войска.

Рака Шчара дзеліць Слонімскі павет на дзьве розных часьці. На ўсходзе мяйсцовасьць надзвычайна гарыстая, з харошымі відамі, за якія яе называюць Слонімскай Швайцарыяй. Грунты тут найбольш лёгкія, а ля р. Шчары шырачэнны паяс пяскоў, пакрытых вялікімі лясамі. Захад Слонімскага павету ляжыць на ніжэйшых узгор'ях (Ваўкавыскае), мае ўраджайныя грунты, густа заселены. На паўдні павету, за Шчараю, ляжаць абшырныя балоты (Малочкава ды інш.) і лясы, з беднымі грунтамі і рэдкім насяленьнем. Гэта ўжо Палесьсе.

Ўсходняя частка Пружанскага павету зьяўляецца таксама пераходнаю да Палесься. Ёсьць у ей шмат балот і балоцістых сенажацяў, зямля, аднак, досіць ураджайная. У гэтай часьці павету галоўным экономічным цэнтрам зьяўляецца Бяроза Картуская, тарговае і прамысловае мястэчка ля чыгункі. З м. Пружанаў у 5-х кірунках разыходзяцца шосы. Насяленьня у гэтым месьце каля 10 тыс. чал.

Усю заходнюю частку Пружанскага павету займае найбольшая у Эўропе Белавежская пушча. Прырода яе апісана ужо ў агульнай часьці (стр. 102—103). Грунты тут лёгкія, пяшчаныя і супяшчаныя. Насяленьне, досіць рэдкае, найбольш займаецца ляснымі промысламі. Ў самы цэнтр пушчы, вёску Белавежу, праведзена чыгунка з Бельску.

На краю пушчы ляжыць значнае мястэчка Шэрашава.

Ваўкавыск з 10 тыс. насяленьня ляжыць пры крыжаваньні дзьвёх чыгунак. Старое беларускае места, заложанае ў X веку. Ў яго павеце асабліва вызначаюцца два старасьвецкіх гандлёвых мястэчкі-Зэльва і Сьвіслач, з вялікімі кірмашамі, на якія зьяжджаліся даўней з далёкіх навет паветаў. Асабліва вялікі кірмаш бывае у Зэльве. Ён цягнецца аж 2 месяцы ўлетку У Сьвіслачы істнавала беларуская вучыцельская сэмінарыя. Мястэчка досіць прамысловае.

У в. Мастаўляны радзіўся Каліноускі, галава паўстаньня проці расейцаў у 1863 г. Быў ён шчырым беларусам.

У Сакольскім павеце, апроч самое Саколкі, невялікага места з 5 тыс. жыхараў, ёсьць яшчэ некалькі гандлёвых і прамысловых мястэчак; у Янове ёсьць хвабрыка зялезных вырабаў, у Васількаве, - які ужо трэба аднесьці барджэй да Беласточчыны, ёсьць прадзільная хвабрыка. Багатыя гандлёвыя мястэчкі