Старонка:Географія Беларусі.pdf/241

Гэта старонка не была вычытаная

ды Берасьцейскі. Гэта самая заходняя з краінаў Беларусі; мае найгусьцейшае ў ёй насяленьне і наймацней разьвітая з прамысловага боку. Клімат яе яшчэ мягчэйшы, чым у Гopaдзеншчыне, расьліннасьць яшчэ багацейшая. Ляжыць яна ўся ў вадазборніку Бугу, над самай гэтай ракою ды яе прытокамі: Нарвяй, Нурцом, Бабром, Мухаўцом ды інш., за што мы яе й назвалі Надбужанскай краінаю. За тое-ж, што краіна ляжыць на самым узьмежжы з палякамі (ляхамі), яе яшчэ часта называюць Падлясьсем.

Краіна мае выгляд роўны, пахілены на захад і на паўдня у бок Бугу й Нарві (Падляская раўнін а). Берагі р. Нарві і яе пpытока р. Бабра маюць ужо зусім нізінны, балотны характар. У Бельскім- жа павеце, на вададзеле Бугу й Нарві мяйсцовасьць крыху больш паднятая, шмат ёсьць і ўзгоркаў, сярод якіх найвышэйшыя завуцца "Княжымі гарамі" (на ўсход ад Бельску). Гэтак сама высака паднятая і паўночная частка Берасьцейскага пав. Берагі Бугу тут найбольш стромкія і лясістыя.

Грунты Надбужанскае краіны досіць ураджайныя, асабліва ў Бельскім павеце. Найбольш пашыраныя тут суглінкі й супяскі. Толькі ўздоўж р. Бабра, асабліва пры яго вусьці, ляжаць пяшчаныя грунты. Апроч таго паўднёвая палавіна Берасьцейскага павету мае характар Палесься з беднымі пяшчанымі грунтамі и вялізарнымі балотамі.

Клімат Надбужанскае краіны - цёплы й лагодны з сярэдняй гадавою тэмпэратураю кaля +7,0°, цёплай, маласьнежнаю зімою і вільготным летам. Лясы пераважаюць ліставыя, але засталося іх небагата, шмат ёсьць і хваёвых бароў, але побач з імі - дубнякі, бярэзьнікі ды грабавыя лясы. Толькі на паўдні Берасьцейскага пав. ды каля Беластоку пазаставаліся значныя ля сныя прасторы. За тое шмат сенажацяў.

Пасьля III разьдзелу Польшчы паўночная частка краіны, Беласточчына, так сама, як і Сакольскі ды Аўгустоўскі паветы, былі адыйшпі пад Прусію і былі пад ею аж да 1808 году. За гэтыя паўтара дзесяткі гадоў немцы патрапілі стварыць такі моцны прамысловы цэнтр, як Беласток. Пасьля далучэньня краю да Расеі Беластоцкая прамысловасьць не пабурылася, а разьвівалася і разьвіваецца да нашых часоў. Дзякуючы гэтаму гушчыня насяленьня тут вялікая і ня толькі ў местах, але і ў вёсках , ізноу-жа і з боку гушчыні насяленьня Беластоцкі павет займае першае мейсца ў Беларусі. Рэшта краю заселена так сама досіць густа, хаця ўжо значна радзей, чымся Беласточчына.

Паводле занятак жыхараў краіна распадаецца на дзьве часьці. У паўночнай, каля Беластоку, вялізарнае значэньне маюць хвабрычныя промыслы . Каля 15 тысяч работнікаў працуюць на хвабрыках у самым Беластоку і людных вялікіх мястэчках каля яго. Шмат дробных рамесьнікаў працуюць на ўласных варштатах. З поўным правам Беласточчына займае ў Беларусі першае мейсца па разьвіцьцю прамысловасьці. Паўднёвая палавіна краіны носіць ужо больш гаспадарскі характар, хаця і тут трапляюцца прамысловыя мястэчкі й месты.

Па ўсёй краіне гаспадарка стаіць высака. Значны лік меставага прамысловага безьзямельнага насяленьня патрабуе, каб гаспадарка прахарчавала яго, а дзеля таго гаспадару легка прадаць і дабро, і бульбу, і малако. Дзякуючы