Старонка:Географія Беларусі.pdf/242

Гэта старонка не была вычытаная

добрай зямлі, ды лагоднаму клімату сеюць тут шмат пшаніцы - азімкі, асабліва ў Бельскім павеце, які ў гэтай справе займае першае мейсца у Беларусі. У Высокім Літоўскім навет выведзены свае сарты пшаніцы й жыта. Вельмі многа садзйць бульбы. З гэтага боку асабліва адзначаецца Беластоцкі павет: у ім набольш з усіх беларускіх паветаў садзяць бульбы. Гаспадары маюць добрую, часта заводзкую, скаціну, сьвіньняў і коней; па вёсках шмат садоў; ў некаторых мяйсцох займаюцца разводам гароднага насеньня на продаж (напр. у Кляшчэлях).

З даўных часоў над Бугам жылі дрыгвічы; тут былі імі пазакладаныя месты - Берасьце, Драгі чын (рыс. 126). Сумежна з дрыгвічамі жыло літоўскае плямя яцьвезь, якое да нашых часоў не дажыло, згінуўшы ў барацьбе з мацнейшымі суседзямі. За надбужанскія гарады даўгі час ішла барацьба паміж Польшчаю, Літвою і Валынскімі ды Галіцкімі (ўкраінскімі) князямі. Некаторы час гэгыя апошнія валадалі краем і ў Драгічыне навет каранаваўся на караля Даніла, князь галіцкі. Пасьля край адыйшоў да Літоўска - Беларускае Дзяржавы.

У заходняй частцы краіны пры ўтоку Нурца і Бабра перамяшаўшыся з беларусамі жывуць палякі (мазуры), а на паўдні Берасьцейскага павету пінчукі. Надбужанскія беларусы - самая заходняя частка Беларускага народу, сумежная з іншымі славянскімі народамі, блізкімі па мове і быту да беларусаў палякамі і украінцамі. Дзеля гэтага ў мове надбужанскіх беларусаў спатыкаюцца польскія і ўкраінскія словы.

Важнейшыя мяйсцовасьці. Беласток (рыс. 125) - заложаны у XIV веку, але даўгі час быў нязначнаю вескаю. Толькі у XVIII веку, калі тут пасяліўся гэтман Браніцкі з сваім дваром, Беласток пачаў расьці. У хуткім часе ён трапіў пад Прусію і немцы тут завялі хвабрычную прамысловасьць. Гэтая прамысловасьць яшчэ больш узрасла, калі ў 30-х гадох мінулага веку была зроблена мытная граніца на мяжы Беларусі з Польшчаю. Шмат хвабрыкантаў пераехала тады з Польшчы ў Беласток разам з сваймі хвабрыкамі. Аднак яшчэ ў 1857 г.

Рыс. 125. Беласток.