Старонка:Географія Беларусі.pdf/243

Гэта старонка не была вычытаная

меў Беласток усяго 14 тыс. насяленьня. За далейшых паўвека вырас ён у 6 разоў. У нашыя часы Беласток са мае большае хвабрычнае места Беларусі. У ім больш за 300 хвабрыкаў, на якіх працуе каля 6 тыс. работнікаў; тавараў вырабляецца больш, як на 6 міл. руб. Найбольш разьвіта суконна - кортовая прамысловасьць. Кортавыхх вабрык 175, прадзільных 50, шэрсьцяных каля 20. Апроч таго ў Беластоку ёсьць некалькі гарбарняў, шаўковых, табачных хвабрыкаў, мылаварных заводаў, пільняў, млыноў і г. д.

Беластоцкія тканіны адзначаюцца сваёю дзяшовасьцяю, шмат іх ідзець на тандэтную адзежу. Над шыцьцём гэтае адзежы у самым Бeлaстоку працуюць больш за 3000 краўцоў, ды на Беластоцкім-жа матар'яле працуюць найбольш і Віленскія краўцы. Свае вырабы Беласток вывозіў і далека за межы Беларусі, найбольш у расейскія месты, а навет і заграніцу даун. Расеі.

З Беластоку разыходзяцца чыгункі ў 5-х кірунках і некалькі шосаў. Жыхараў у Беластоку каля 100 тыс. чалавек, паміж якіх найбольш (каля 2/3 жыдоў).

Ня менш важныя з прамысловага боку, чымся сам Беласток, яго ваколіцы. У Беластоцкім павеце ёсьць каля дзесятку вялікіх мястэчак з моцна разьвітаю прамысловасьцяю. Важнейшыя з іх : Супрасьль, Заблудаў, Харошча, Гарадок, Ясяноўка, Гонёндз, Кнышын.

Рыс. 126. Драгічын над Бугам.

У Заблудаве (на паўдня ад Беластоку) кортавая і суконная хвабрыка, 5 вялікіх гарбарняў, 2 паравых млыны і шмат рамесьнікаў - ткачоў. У Супрасьлі (рыс. 127) істнуюць суконныя хвабрыкі. - Абодва гэтыя мястэчкі між іншым слаўны сваймі старасьвецкімі праваслаўнымі манастырамі з багатымі бібліатэкамі, якіх залажылі ў XVI в. Ходкевічы. Былі тут даўней (да пачатку XIX