Старонка:Географія Беларусі.pdf/244

Гэта старонка не была вычытаная

в.) і важныя друкарні, з якіх шмат выйшла тады беларускіх кнігаў. У Супрасельскім манастыры ў царкве сьцены размаляваныя вельмі цікавымі старымі, з XVI в., рысункамі - фрэскамі.

У Харошчы, якая ляжыць над Нарвяю (на захад ад Беластоку), знаходзіцца адна з большых і лепшых суконных хвабрыкаў. Недалёка ад Харошчы ёсьць накрытая карлаватымі дубамі гара Сьвіткавізна, на якой, як кажа лягенда, за часоў паганскіх, адпраўляліся малітвы богу Сьветавіду. Пад самым Беластокам ляжыць вёска Дайліды, ў якой ёсьць кортавая хвабрыка, бровар і хвабрыка ільняных вырабаў.

Рыс. 127. Супрасьль.

А ў Гарадку (пры чыгунцы з Беластоку на Ваўкавыск) сярод жыхараў шмат ткачоў - рамесьнікаў, што ткуць у сябе ў хаце корты. У невялікім мястэчку Ясяноўцы (на поўнач ад Беластоку) моцна разьвітае гарбарства. Істнуе каля 30 гарбарняў. Акалічныя сяляне ткуць з воўны дываны.

Гонёндз - вялікае мястэчка ў паўночнай часьці павету пры чыгунцы Беласток - Граева; значная прыстань на р. Бабру, праўляе збожжа і лес. На другі бок Бабра ляжыць крэпасьць Асавец, пабудаваная гадоў 30 назад. Далей чыгунка йдзе па Шчучынскаму павету каля 3-х міляў і даходзіць ўpэшце граніцы Нямеччыны ў м. Граеве . Адгэтуль чыгунка йдзе проста цераз Лык на Кёнігсбэрг (Каралевец).