Старонка:Географія Беларусі.pdf/246

Гэта старонка не была вычытаная

Высокае мае каля 5 тыс. жыхараў, занятых гандлем і промысламі Славіцца Высокае вельмі добра пастаўленаю гаспадаркаю ў яго ваколіцах. Адгэтуль выйшлі беларускія сарты збожжа: Высока - Літоўская пшаніца і жыта. Разводка водзкага насеньня і цяпер вядзецца ў шырокіх разьмерах. У тутэйшым двары надзвычайна харошы парк. Камянец значнае мястэчка (каля 7,500 жыхараў) на краі Белавежскае пушчы. Ад старых часоў (з XIII веку) перахавалася тут вежа, пабудаваная валынскімі князямі, якая служыла для абароны. Завуць яе «стаўпом».

Старое дрыгвіцкае места, Берасьце або, як яго яшчэ называюць, Брэст – Літоўскі - ляжыць над Бугам, пры ўпадзе у яго Мухаўца. Дзякуючы свайму палажэньню ў самым пaўднёвa - зaxоднім куце Беларусі, Берасьце ўвесь час было прычынаю спрэчак паміж рознымі дзяржавамі. Валадалі ім палякі, розныя ўкраінскія князі, нападалі татары, аж пакуль не адыйшоў ён пад Літву. У XV - XVI вякох Берасьце зрабілася вялікім і багатым местам. У гэтыя часы тут моцна разьвіўся рэфармацкі рух, была заложана друкарня, ў якой друкавалася кальвінская біблія. У Берасьці было шмат старасьвецкіх манастыроў, касьцёлаў і цэркваў, але ў 1831 годзе пачалі тут будаваць крэпасьць і большую частку гэтых будоўляў абярнулі пад казармы, альбо зусім зьніштожылі.

З Берасьця ў 6-х кірунках, разыходзяцца чыгункі, ёсьць некалькі шосаў. Апроч таго Мухавец і Буг зьяўляюцца надзвычайна важнымі вадзянымі шляхамі. Дзякуючы такому свайму палажэньню Берасьце мае вялікае гандлёвае значэньне.

Прамысловасьць у Берасьці так сама пачынае разьвівацца. Цяпер ёсьць некалькі сотняў дробных прадпрыемстваў з 1200 работнікамі. Ўсіх жыхараў каля 50 тысяч.

Берасьцейскі павет досіць рэзка дзеліцца на дзьве часткі. На поўнач ад Берасьця грунты гліністыя, ўраджайныя, насяленьне жыве густа, лясоў мала. На паўдня ад Берасьця - звычайнае Палесьсе з пяшчанымі беднымі грунтамі, з рэдкім насяленьнем, багатае на лясы й балоты. На паўдня ад Бересьця жыве народ найбольш падобны да жых араў Пінскага і Кобрыньскага паветаў пінчyкoў.

V. Вялікая Палеская Нізіна.

У агульным аглядзе Беларусі досіць многа гаварылася аб Палескай нізіне, асабліва- ж аб яе прыродзе (стр. 35 - 40). Уяўляе яна з сябе вялізную катліну, што расьцягнулася ад Бугу да Сожа і мае невялікі нахіл на ўсход і паўдня, - пакрытую бязьмежнымі балотамі ды лясамі. Прырода яе, а так сама і экономічнае жыцьцё маюць гэтулькі рэзка выяўленых асобнасьцяй, як ні ў аднае можа з краінаў Беларусі. У поўнай меры адносіцца гэта, праўда, толькі да цэнтральнае часткі нізіны; яе ўзьмежжы ня так ужо рэзка адрозьнююцца ад суседніх краінаў, ды навет, наадварот, маюць з імі шмат супольных рысаў: тут ствараюцца пераходныя