Старонка:Географія Беларусі.pdf/247

Гэта старонка не была вычытаная

мяйсцовасьці ды краіны. Адну з такіх краінаў, - Верхнебярэзінскую, якая займае высунуты на поўнач рог нізіны, мы ўжо разгледзілі побач з Менскаю краінаю, з якою яна моцна зьвязаная з боку экономічнага жыцьця, а ў значнай меры - і прыроды. Заходняя частка нізіны, Піншчына, гэтак сама мае ў сабе шмат перах од-ных рысаў, якія збліжаюць яе характар з характарам суседніх Падлясься й Горадзеншчыны: апроч таго ёсьць у ей і шмат вельмі орыгінальных рысаў, а гэта ўсё прымушае нас разглядаць яе асобна. За тое цэнтральныя паветы нізіны Мазырскі, Рачыцкі ды Бабруйскі блізка што на ўсім сваім прасторы носяць чыста - палескі характар і асабліва рэзка выдзяляюцца спаміж паветаў Беларусі. Гэта краіна з найменшаю гушчынёю насяленьня і з найбольшым лікам зямлі няпрыгодняе для гаспадаркі. Паветы гэтыя мы ўперад і разгледзім, называючы краіну, з іх зложаную Вялікаю Палескаю Нізінаю.

Вялікая Палеская Нізіна ляжыць уздоўж Прыпяці й ніжняе Бярэзіны. Мяйсцовасьць тут усюдых роўная, слаба пахіленая на паўднёвы ўсход. З акалічных узгор'яў скатуюцца сюды чысьленныя рэкі, якія, трапіўшы на нізіну, сьцішаюць свой бег і плывуць у нізкіх берагох, абкружаныя часамі на шмат вёрст забалочанымі прасторамі. Апрача слабога спаду для вады, забалочаньню тут памагае яшчэ й тое, што пад усім блізка Палесьсем ляжаць старыя геолігічныя пласты гліны, толькі прыкрытыя зьверху пяскамі. А значная частка балотаў Палесься зьяўляецца, мусіць апошнімі сьлядамі быўшага тут некалісь Геродотавага мора, пазарастаўшымі травою і мохам вазёрамі.

Балоты спатыкаюцца тут ўсіх відаў, але найчасьцей - травяныя, паросшыя лазою. Імшары са сфагнумам спатыкаюцца так сама дзе-ня-дзе плямамі сярод х ваёвых бароў.

Балоты займаюць чуць ня чверць усяго прастору краіны. Безканечныя балотныя пустыні, паросшыя то дробнаю лазою, то высокімі чаротамі, цягнуцца дзесяткамі вёрст; іх перарываюць векавыя бары, павырастаўшыя на пяшчаных узгорках, вастравох, параскіданых сярод балота. На гэтых-жа вастравох пабудаваны рэдкія вёскі паляшукоў ды знаходзіцца іхняе ворнае поле.

Ад вёсак цераз балота цягнуцца гаці (рыс. 128), замошчаныя хворастам і бярзеньнем. Язда па гэтых гацях трудная. А па іх ідзець палеская дарога часамі па некалькі вёрст.

У гаспадара поле часамі бывае на некалькіх вастравох, якія закінуты далека ад вёскі ў балотнай і лясной глушы. Каб дайсьці да іх, прыходзіцца йсьці па кладках, намошчаных цераз балота. Аруць тут часта валамі. Вось-жа гаспадар бярэ саху на плечы і йдзе на свой востраў па кладцы, а валы йдуць па вадзе. Калі востраў дзе далека ад хаты, дык там робіцца будка, раскладаецца вагонь і гаспадар жыве тут аж пакуль скончыць работу. Часамі навет малоцяць дабро на востраве, а перавозяць ужо ўсё ўзімку, як замерзьне балота. Бывае, што дабро гадамі ляжыць на востраве немалочанае. Паляшук пакідае яго на запас, на галодны год.

Сярод усяе Палескае нізіны адзінока падыймаецца высокі бераг Прыпяці каля Мазыра. Ён, паміж іншым, пакрыты лёссам, на якім утварыліся шэрыя