Старонка:Географія Беларусі.pdf/248

Гэта старонка не была вычытаная

суглінікі (грунты лесастэпу). Тут яны займаюць невялікі прастор. У Рачыцкім жа павеце шэрыя суглінікі цягнуцца шырокім паясом цераз сярэдзіну павету, каля мяст. Брагіня, Хойнікаў і Юравіч. Апроч таго ўздоўж правага берагу Прыпяці, каля Турава, спатыкаюцца гляістыя грунты, ды кавалкі гляістых, суглігістых і супяшчаных грунтоў пераходзяць у Бабруйскі павет з суседніх паветаў і займаюць яго краі. Па за гэтым-жа ўвесь прастор Палесья пакрыты лёгкімі пяшчанымі грунтамі на "вастравох" і пластамі торфу, травяністага ды імховага, - ў балотах.

Торф гэты, які мяйсцамі ляжыць вельмі таўстымі пластамі (найтаўсьцейшыя пласты торфу ў Рачыцкім павеце, каля Васілевічаў), нідзе блізка ня ўжываецца на паліва і не разрабляецца, бо дровы надта танныя, а насяленьне рэдкае.

Лясы ў Палесьсі зусім нядаўна займалі амаль што не палавіну ўсяго прастору. Цяпер іх моцна падцерабілі і на мейсцы даўнейшых векавых пушчаў цягнуцца цяпер пасекі, часамі выкарчаваныя і вырабленыя пад поле, а часьцей паросшыя маладым лесам і хмызьнякамі. Тады, як балоты ляжаць найбольш каля Прыпяці, лясы адсуваюцца галоўнаю сваёю масаю на ўзьмежжы нізіны, ствараючы вакола яе паяс пушчаў.

Аднак усё-ж лясоў тут вельмі многа. Найбольш у Палесьсі хваёвых бароў. Ёлкі зусім блізка няма, бо пяшчаныя грунты; дый праз сярэдзіну краіны праходзіць, паўднёвая мяжа пашырэньня гэтага дрэва. Але тут-жа больш, чым дзе ў Беларусі, ёсьць і ліставых лясоў, найбольш дубовых і бярозавых. Дубы тут часамі даходзяць вялізарнае вялічыні; спатыкаецца так сама шмат вольхі, ліпы, клёну і інш. У Палесьсі перахавалася шмат рэдкіх расьлінаў, асабліва такіх, што растуць толькі ў полярных краёх.

Ува ўсіх гэтых лясох, часта яшчэ не закранутых рукою чалавека, водзіцца бяз меры ўсякага зьвяр'я і дзічыны. Ласі, медзьвядзі, сарны, дзікі спатыкаюцца тут часта. Навет бабры водзяцца па глухіх рачных затоках у некаторых закутках Палесься, дзе да іх яшчэ не дабралася рука паляўнічага.

На полі сеюць тут найбольш грэчкі й бульбы, бо зямля звычайна вельмі лёгкая, пяшчаная. Гаспадараць аднак някепска. Гаспадары трымаюць шмат скаціны, часамі па дзесятку й больш галоў, бо пашы хапае, і добра дзеля таго гнояць зямлю. Каровы аднак тут ня малочныя; часамі іх навет і саўсім ня доюць. Трымаюць тут досіць многа сьвіней і кормяць іх жалудамі. Народ аб гаспадарцы рупіцца; ў некаторых мяйсцох навет полюць засевы.

Сенажацяў у Палесьсі хаця й больш, чым у іншых краінах Беларусі, але ня так шмат, як можна было-б спадзявацца. Вялізарныя прасторы, якія з невялікім накладам, расьцерабіўшы, можна было-б абярнуць у ceнaжaць, цяпер лічацца безкарыснымі балотамі, няўжыткамі.

Насяленьня ў Палесьсі пакуль што замала і яно яшчэ далёка ня можа і ня ўмее выкарыстаць вялікія багацьці, якія крыюцца ў гэтым краі. Дый замала зварочавала ўвагі на Палесьсе дзяржаўная ўлада і грамадзянства. Аднак ужо першыя ступяні ў гэтай справе зробленыя. Ўжо зроблена проба вялікага асушэньня Палесься Экспэдыцыяю ген. Жылінскага (стр. 90 - 91). Трэба спадзявацца, што у недалёкім часе работы па асушцы йзноў павядуцца ў шырокіх разьмерах. У рззультаце гэткае асушкі выгляд Палесься і яго характар і значэньне