Старонка:Географія Беларусі.pdf/250

Гэта старонка не была вычытаная

ная гаспадарка: - людзі нічога не прадаюць і вельмі мала або нічога ня купляюць. Ўсе патрэбныя да жыцьця рэчы робяць самі. Ведама, што хатнія рамёслы павінны быць тут моцна разьвітыя. І запраўды, - ў Палесьсі, напр., пашырана ткацтва, шмат людзей займаецца вырабамі з дрэва. Асаблівае значэньне мае рыбалоўства і часамі цэлыя вёскі жывуць найбольш з гэгага промыслу. Жыхар Палесься мае досіць найлепшае рыбы для свайго ўжытку, шмат прадaе яе ў мястэчках і гандляром для вывазу ў далёкія месты і за межы краю. На вываз ідзе рыба ў копчаным, салёным і сушаным відзе. Вельмі пашыранае пчалярства, - ці, ляпей, бортніцтвa, асабліва ў Мазырскім павеце. Народ зарабляе ў лесе, на сплаве, займаецца гонкай смалы й дзёгцю, паляваньнем ды інш. ляснымі промысламі. Хвабрычная прамысловасьць досіць

Рыс 129. Беларус - Паляшук.

разьвітая. Найбольш спатыкаецца пільняў і бравароў. Апошніх асабліва многа ў Рачыцкім павеце, які з гэтага боку займае першае мейсца ў Беларусі. Апроч таго ёсьць некалькі хвабрыкаў сярнічак, некалькі шкляных гутаў, гарбарняў і г. д. Прамысловасьць Палесься толькі яшчэ пачынае разьвівацца і перад ею шырокая дарога.

Тубыльцы Палесься, або паляшукі (рыс. 129), належаць найбольш чыстых прадстаўнікоў беларускага і наагул славянскага тыпу. Гавораць яны чыстаю прыгожаю беларускаю моваю, ўжываючы яе паўднёвую гаворку (сакуны). На паўдня ад Прыпяці, аднак, можна заўважыць пэўныя ўплывы ўкраінскае мовы на мяйсцовую беларускую гаворку. Ўплывы гэтыя, аднак, значна слабейшыя, чым у суседняй Піншчыне. Паляшук - добра загартаваны ў