Старонка:Географія Беларусі.pdf/251

Гэта старонка не была вычытаная

барацьбе з дзікою прыродаю, трымаецца дзедаўскіх звычаяў і неахвотна прыймае навіны ды зьмены гэных звычаяў. Зразумела, што культурны стан палескага насяленьня досіць - нізкі; цяжка прасьвеце і культурным уплывам дастацца ў глухія закуткі гэтае бездарожнае вялізарнае краіны.

Беларусы жывуць у Палескай нізіне ад самых далёкіх дагістарычных часоў; магчыма, што яны былі яе першымі насельнікамі, бо сьлядоў істнаваньня тут калі-небудзь якога іншага народу няма.

Гісторыя застала Палесьсе заселеным Дрыгвічамі. Тутака быў і галоўны іх ні палітычны цэнтр Тураў. Але Дрыгвічом не ўдалося стварыць моцнае дзяржавы і яны ўвесь час былі то пад кіеўскімі, то пад іншымі суседнімі князямі, аж пакуль ня злучыліся з рэштаю Беларускіх плямёньняў пад уладаю Літвы.

Палесьсе мела вялікае значэньне ў гісторыі Беларусі й Літвы. Яно бараніла іх увесь час ад нападаў з паўдня. Пад сьценамі палескіх замкаў і гарадоў, а найбольш у балотах і лясох Палесься спыняліся магутныя напоры паўднёвых народаў на Беларусь.

Важнейшыя мяйсцовасьці.

У Мазырскім павеце ёсьць некалькі вялікіх мястэчак, з каторых кожнае зьяўляецца важным цэнтрам для свае ваколіцы. Гэткія - Давід-Гарадок, Тураў, Петрыкаў зьяўляюцца цэнтрамі вялікае ваколіцы, роўнае па прастору цэлай дзяржаве. Усе яны ляжаць на берагох Прыпяці, або яе найбольшых прытокаў, і зьвязаны з сьветам найбольш вадзянымі дарогамі.

Давід - Гарадок ляжыць на вастравох р. Гарыні; старое мястэчка, заложанае пэўне яшчэ ў дагістарычныя часы. Цяпер у ім каля 4 тыс. жыхараў, якія займаюцца між іншым будоўляй судзінаў, а так сама - рыбалоўствам, гародніцтвам (разводзяць цыбулю), служаць лоцманамі на судзінах і г. д.

Тутэйшыя мяшчане - народ прамысловы. Яны вырабляюць між іншым, вянгліну, кілбасы і сыры, загатаўляюць дзічыну, сушаную рыбу й грыбы, сушаную садовіну, і вывозяць усё тэта на продаж у вялікія беларускія месты, а так сама й далека за межы Беларусі, (навет у Бесарабію). Давід - Гарадзецкія рамесьнікі вырабляюць спэцыяльныя боты з даўгімі халявамі, якія так сама вывозяцца на старану; робяць тут яшчэ вельмі добрыя пляцёныя брычкі. Давід Гарадок нейкі час лічыўся паветавым местам. Над Прыпяцяю, на яе правым беразе, пасярэдзіне Мазырскага павету стаіць стары Тураў, даўнейшы рэлігійны и культурны, а часткаю й палітычны цэнтр дрыгвіцкае зямлі – Палесься (рыс. 24). Лічуць, што залажыў яго ў ІХ веку нейкі вараг Тур таварыш Рагвалода. У X веку тут была заложаная найстарэйшая ў Беларусі праваслаўная эпархія, тут жылі архірэі аж да сярэдзіны XV веку. Тады Тураў быў вялікім местам, разсаднікам хрысьціянства й прасьветы ў Палесьсі. Пасьля, як вырас Пінск значэньне Тураву зьменшылася. Ад слаўнае мінуўшчыны Тураву засталіся толькі лягенды, якія жывуць сярод акалічнага люду, ды Замковая Гара і шмат курганоў і гарадзішчаў.

Цяпер Тураў невялікае мястэчка, з 5 тыс. жыхараў, якія найбольш займаюцца гаспадаркаю, рыбалоўствам, сплавам лесу, а так сама гандлем. Ёсьць у Тураве досіць бойкая прыстань і бываюць два кірмашы ў год.

Ніжэй Турава, на высокім левым беразе Прыпяці, стаіць гандлёвае