Старонка:Географія Беларусі.pdf/252

Гэта старонка не была вычытаная

мястэчка Петрыкаў з 5 тыс. жыхараў, сярод якіх шмат шаўцоў. Петрыкаўскія мяшчане адзначаюцца сваёю прамысловасьцяю і здольнасьцяю да гандлю. Некаторыя з іх маюць свае баркі і возяць на іх лес; шмат хто займаецца рыбалоўствам. У Петрыкаве ёсьць прыстань і зьбіраецца ў год двя вялікіх кірмашы.

Рыс. 130. Лёссавы яр у ваколіцах Мазыра.

Паветавае места Мазыр ляжыць на высокім правым беразе Прыпяці, ў надзвычайна х арошай мяйсцовасьці, зрэзанай глыбокімі ярамі, якіх пракапала вада ў лёссе (рыс. 130). Гэта досіць старое места, вельмі часта цярпеўшае ад чужаземных нападаў. Быў тут некалісь і замак. Цяпер у Мазыры каля 12 тыс. жыхараў, ёсьць вялікая хвабрыка сярнічак і дробныя гарбарні, прыстань на Прыпяці, зьбіраюцца два кірмашы, йдзе досіць жывы гандаль. Да апошніх часоў чыгунка йшла за 12 вер. ад места. Цяпер праведзена новая чыгункавая лінія цераз самы Мазыр, што павінна значна падняць яго экономічнае жыцьцё.

Мазырскі павет - найбольшы па прастору з усіх беларускіх паветаў і найрадзей заселены. У ім найбольш балотаў і лясоў і найменш зямлі, прыгоднае для гаспадаркі. Значная частка лясоў павысякана, а балотаў абсушана.

Толькі берагі Прыпяці й ваколіцы Мазыра густа заселеныя. Рэшта павету глухі палескі край, вельмі слаба зьвязаны з сьветам. Сваёю адрэзанасьцяю ад сьвету асабліва адзначаюцца ваколіцы воз. Князь (Дзякавіцкая воласьць). Тут да