Старонка:Географія Беларусі.pdf/253

Гэта старонка не была вычытаная

нашых часоў пануе натуральная гаспадарка, што робіць гэтую мяйсцовасьць вельмі цікаваю для навукі. Асабліваю бязьлюднасьцяю вызначаюцца берагі р. Ствігі дый наагул паўднёвае Палесьсе - на правым беразе Прыпяці.

У сярэдзіне Рачыцкага Палесься, пры чыгунцы ляжыць с. Васілевічы. Тут экспэдыцыяй Жылінскага былі абсушаны значныя прасторы, заложана мэтэоролёгічная станцыя. Апошнімі часамі Васілевічы сталі шыбка расьці (цяпер каля 3 тыс. жыхараў), стаў разьвівацца гандаль.

З Васілевічаў углыбіню павету адыходзіць галіна чыгункі. Яна канчаецца у м. Хойніках .

Хойнікі і Брагінь - два значныя мястэчкі (Брагінь старое места), ляжачыя недалёка адно ад аднаго, ў мяйсцовасьці з багатымі грунтамі (лёссавы паяс). У Хойніках была да нядаўна зялезная гута.

На Дняпры, недалёка ад Брагіня, проці вусьця Сожу ёсьць значнае гандлёвае мястэчка Лоеў з прыстаньню і вэрфяй для будовы судзінаў. На Лоеўскай прыстані складаюцца тавары для развозкі па прыстанях Дняпра, Бярэзіны й Сожу.

Рачыца, паветавае места, над Дняпром, пры перасячэньні яго Палескай чыгункай. Мае 10 тыс. жыхараў, з якіх шмат хто займаецца гаспадаркаю (між іншым адкормам сьвіней), рыбалоўствам і сплавам лесу. Разьвіты гандаль збожжам і лесам; бойкая прыстань. З хвабрыкаў ёсьць некалькі вялікіх пільняў і хвабрыка сярнічак.

Рачыцкі павет у большай сваей часьці мае палескі характар з пяшчанымі грунтамі і рэдкім насяленьнем. Але па сярэдзіне павету йдзе паяс лёссавых грунтоў, мацней заселены. Так сама густа заселеныя й берагі Дняпра. - У гаспадарках Рачыцкага пав. садзяць шмат бульбы; ў павеце найбольш бравараў, чымся дзе ў Беларусі.

Бабруйск (рыс. 131) - адно з большых паветавых местаў Беларусі, з 42 тыс. жыхараў, ляжыць на правым беразе р. Бярэзіны, там, дзе яе перасякае Лібава Роменская чыгунка. У трох кірунках з Бабруйску разыходзяцца шосы. Такое палажэньне робіць Бабруйск важным гандлёвым пунктам.

Разьвіцьцю яго перашкаджала дагэтуль Бабруйская крэпасьць, пабудаваная тут у пачатках XIX веку расейскім урадам.

Бабруйск вядзе значны гандаль лесам і збожжам; пры ім ёсьць прыстань на Бярэзіне. Прамысловасьць Бабруйску нявельмі значная. Ёсьць каля 30 дробных хвабрыкаў і заводаў, найбольш пільняў і цагельняў.

Ніжэй Бабруйску, над Бярэзінаю, у палескай мяйсцовасьці ляжыць значнае мястэчка Парычы з прыстаняю, з якое найбольш адпраўляюць лес.

На захадзе павету ля м. Урэчча была даўней шкляная гута, якая вырабляла дужа прыгожую пасуду.

У глыбіні Палесься над р. Птычом ляжыць м. Глуск, з 5 тыс. жыхараў; ня гледзячы на свае папраўдзе глухое палажэньне (далека ад чыгунак), мястэчка досіць бойка гандлюе скацінаю. Мяшчане займаюцца гаспадаркаю, рыбалоўствам і пчоламі, а так сама вырабам г. зв. глускае гарбаты (разбаўляюць праўдзівую гарбату розным зельлем). Апроч таго ёсьць некалькі