Старонка:Географія Беларусі.pdf/254

Гэта старонка не была вычытаная

гарбарняў.

Рыс. 131. Бабруйск.

Навакола Глуску палеская мяйсцовасьць з пяшчанаю няўраджайнаю зямлёю. Такі-ж характар мае і ўвесь блізка Бабруйскі павет. Толькі на ўсход і поўнач ад Бабруйску мяйсцовасьць вышэе, грунты лепшыя, жыхары жывуць гусьцей, лясоў і балотаў менш. Гэты досіць значны земляробскі востраў пераходзіць і ў сумежныя паветы, але хутка за межамі Бабруйскага пав. канчаецца; яго зьмяняюць пяшчаныя разлогі Раданскіх раўнінаў.

__________

ПІНШЧЫНА. Піншчына ляжыць над верхняй Прыпяцяю й яе прытокамі, а таксама займае вададзел паміж Прыпяцяю й Бугам. Да яе мы адносім паветы Пінскі і Кобрыньскі.

Па прыродзе сваёй гэтая краіна выразна дзеліцца на тры часткі, якія навет маюць свае асобныя назовы : 3арэчча, Загародзьдзе й Палесьсе. Найбольш тыловая і характэрная з іх - Зарэчча. Загародзьзе з'яўляецца працягам Падляскае раўніны, а палеская частка Піншчыны нічым асаблівым ня розьніцца ад сумежнага Мазырскага Палесься.

Зарэчча (рыс. 132) - гэта балоцістая нізіна, якая ляжыць на паўдня і на ўсход ад Пінску. Яе паўночную мяжу творыць Прыпяць (ад чаго й назоў), да якое тут зьбягаюцца з усіх бакоў яе важнейшыя прытокі: Стаход, Стыр, Ясельда ды інш. Трапіўшы ўкраіну Зарэчча, з яе вельмі малым спадам, гэтыя рэкі, шырака разьліўшыся, плывуць ляніва, памалу, дзеляцца на шмат пратокаў, якія пакрываюць усё Зарэчча густою сецьцю. Сярод гэтае вадзяное сеці прападае