Старонка:Географія Беларусі.pdf/255

Гэта старонка не была вычытаная

часамі навет галоўнае цячэньне ракі, а разам з тым і яе імя. Гэтак навет Прыпяць вышэй Пінска ў некаторых мяйсцох траціць свой назоў і вядомая пад найменьнямі "Парок", "Стаход", "Струмень".

Берагі рэк у гэтай краіне нізкія й балоцістыя. Трэба толькі, каб крыху паднялася вада і ўсё Зарэчча на шмат дзесяткаў вёрст навакола залітае. Вясною і ў восень Зарэчча зьяўляецца праўдзівым возерам. Аж да сярэдзіны лета стаіць вада, пры тым гэтак глыбака, што можна езьдзіць у чоўне ў якім-хочаш кірунку. Над вадою віднеюцца толькі вольхі й лозы, якімі звычайна абрастаюць берагі пратокаў, ды на пяшчаных узгорках - вастравох - вёскі пінчукоў. За час веснавое паводкі вада заносіць пяском старыя пратокі і пракопуе новыя, наносіць пяшчаныя ўзгоркі і пласты глею.

За лета ўсе гэтыя вадзяныя прасторы зарастаюць буйнымі балотнымі травамі: чаротамі, сітнікамі ды інш. (рыс. 40), але паміж імі на сушэйщых гляістых мяйсцох трапляюцца вастравы, пазарастаўшыя асакою, а часта й вельмі добрым мурагом.

Лесу ў Зарэччы мала і толькі дзе-ня-дзе пяшчаныя грады і ўзгоркі пaaбpacтaлі хваёвым борам. Значыць называць Зарэчча "Палесьсем" навет ня вельмі выпадае.

Жывуць тутэйшыя гаспадары досіць заможна. Значную часьць году яны адрэзаныя ад усяго сьвету і навет да бліжэйшых суседніх вёсак перапраўляюцца ў чаўнох. У часе непагоды гэтая комунікацыя робіцца досіць небясьпечнаю.

132. Зарэчча

На левым беразе Прыпяці мяйсцовасьць адразу вышэе на некалькі сажняў і пераходзіць у высокую раўніну, якую называюць звычайна Загародзьдзем.

Загародзьдзе займае клін паміж ракою Ясельдаю і яе прытокам Пінаю, і