Старонка:Географія Беларусі.pdf/256

Гэта старонка была вычытаная

цягнецца на захад аж да р. Мухаўца, прытыкаючыся там да Падляскае раўніны. Загародзьдзе на ўсім яго досіць вялікім прасторы не перасякае ні адна значная рэчка, так сама й балотаў спатыкаецца вельмі мала, і то найбольш па краёх Загародзьдзя, за Пінаю і Каралеўскім каналам. Грунты Загародзьдзя гляістыя, ўраджайныя. Жыхары жывуць густа й багата, і займаюцца найбольш земляробствам. Лясы ў Загародзьдзі павысяканыя, засталося іх вельмі мала (каля 15%); за тое вельмі многа сенажацяў, — як нідзе ў Беларусі. Гэта дазваляе гаспадаром прымаць шмат скаціны й сьвіньняў.

Паўночна — ўсходнюю частку Піншчыны займаюць безканечныя пушчы і непраходныя балоты Палесься, якія адгэтуль пераходзяць у Мазырскі павет і цягнуцца далека на ўсход. З гэтаю часткаю Піншчыны аднародная паўднёвая часьціна Слонімскага павету і паўднёва — заходні край Слуцкага. Ў Слонімскім павеце пачынаецца паяс аграмадных балотаў паўночнага Палесься, аб якім мы ўжо казалі. У Пінскім павеце ляжыць якраз балота Качайла і таксама пачынаецца балота Грычына. — У лясох тут вельмі многа ўсялякага зьвяр’я й дзічыны. Жыхары займаюцца ляснымі промысламі, паляваньнем, гадоўляй скаціны і інш. Край гэты, у якім так многа прыроднага багацьця, зусім рэдка заселены: на вялізарным прасторы налічуюць усяго некалькі дзесяткаў вёсак. А ўздоўж берагу Прыпяці, на ўсход ад Пінску, на дзесяткі вёрст цягнуцца зусім бязьлюдныя балотныя прасторы.

Клімат Піншчыны належыць да найцяплейшых і найлагаднейшых у Беларусі. Гадавая тэмпэратура Пінску +6,8, зіма бывае кароткая, мягкая; цягнецца яна менш 3-х месяцаў.

У гэты час, калі замярзаюць рэкі й балоты, ўсходняя і паўднёвая Піншчына аджывае. Па лёдзе пракладаюдца простыя дарогі, па якіх легка трапіць у суседняе мястэчка і ў самы Пінск жыхарам якое небудзь адрэзанае балотамі ад сьвету вёскі. Узімку найбольш аджывае тут і гандлёвае жыцьцё.

Піншчына вельмі багатая на вадзяныя шляхі. Прыпяць, Стаход, Стыр, Гарынь, Ясельда, Піна — судаходныя рэкі. А Каралеўскі і Агінскі каналы злучаюць іх з басэйнамі Віслы й Нёмна. Істнуе яшчэ цэлы рад дробных каналаў, якія злучаюць глухія палескія вазёры з большымі рэкамі ды служаць для сплаву. Апроч таго цераз усю краіну праходзіць Палеская чыгунка з Берасьця — на Гомель і другая, што йдзець па ўсходняй Піншчыне з Вільні — на Лунінец і Роўнае. Гэтыя чыгункі мяйсцамі праведзеныя цераз непраходныя балоты, дзе-ня-дзе навет ідуць па дрыгве. Значэньне іхняе для Палесься і цяпер вялізарнае, а з часам пэўне-ж яшчэ пабольшае.

У большей часьці Піншчыны, а ласьне ў Загародзьдзі і ў Зарэччы, жывуць пінчукі, аб якіх мы ўжо казалі вышэй (стр. 126).

У Піншчыне ёсьць шмат дробных мястэчак, населеных рамесьнікамі. Таксама й вясковае насяленьне апроч гаспадаркі займаецца шмат-дзе хатнімі рамёсламі. Напр. — у м-ку Горадн е шмат ганчароў, а ў Пагосьце — ткачоў.

Важнейшыя мяйсцовасьці Пінск (рыс. 133) — старое дрыгвіцкае места, пабудазанае ў дагістарычныя часы, — высіцца на левым беразе Піны над аграмаднымі нізінамі Зарэчча. У XIII в. быў ён сталіцаю значнага вудзельнага князьства, пасьля, разам з усёю Беларусяю, ўвыйшоў у склад Літвы. Да правядзеньня чыгункі Пінская прыстань мела надзвычайна важнае значэньне.