Старонка:Географія Беларусі.pdf/257

Гэта старонка не была вычытаная

Тут ішоў бойкі гандаль збожжам і салам, якія дастаўляліся з Украіны па Прыпяці і яе правых прытоках, і адпраўляліся ў Нямеччыну й Польшчу па каналах. Цяпер з гэтага боку Пінск мае меншае значэньне. Але яго палажэньне на сярэдзіне важнейшае вадзяное дарогі з Украіны у Нямеччыну, на вялікім вадзяным вузьле, абяцае яму вялікую будучыну.

Хвабрычная прамысловасьць Пінску разьвіта досіць слаба. Ёсьць каля 20 хвабрыкаў і заводаў, з якіх найбольшыя - хвабрыка сярнічак і 4 пільні, а так сама завод будоўлі параходаў ды інш. судзінаў. Усіх жыхараў у Пінску каля 35 тысячаў. З старых будынкаў найцікавейшыя - гэта манастыр, пабудаваны ў XVI веку ды касьцёл, пабудаваны у XIV веку.

Рыс. 133. Пінск.

На захад ад Пінску, над р. Ясельдаю, ляжыць вядомы двор Парэчча (рыс. 134)[1]. Гаспадары гэтага двара, Скірмунты, пабудавалі тут некалькі хвабрыкаў, між іншым вялікую суконную хвабрыку, якая працуе й дагэтуль. Спэцыяльна для яе патрэбаў разводзіцца тут жа ў Парэччы патрэбная да вырабаў сукна паўднёвая расьліна Діпсакус. Некалькі дзесяткаў год назад была тут і цукраварня, якая што-год вырабляла да 10.000 пуд. цукру (пасьля згарэла); цукровыя буракі разводзіліся ў Парэччы й яго ваколіцах. Трэба адзначыць, што ўсе Парэцкія хвабрыкі добра пастаўленыя, работнікі някепска забяспечаны.

У Пінскім павеце ёсьць досіць многа невялікіх мястэчак, якія у мінуўшчыне йгралі досіць важную ролю для ўсяе Беларусі, а цяпер яны - толькі цэнтры экономічнага жыцьця для сваіх ваколіцаў. Такія: Любяшоў, Таляханы, Нобель, Столін, Пагост, Кажан - Гарадок. За апошнія часы моцна расьце Луннец - мястэчка пры станцыі таго-ж іменьня, дзе крыжуюцца дзьве важнейшыя палескія чыгункавыя лініі. Mае каля 8.000 жыхараў.

Кобрынь - паветавае места пры р. Мухаўцу, з 10-мa тыс. жыхараў, досіць гандлёвае, дзякуючы свайму палажэньню пры сыстэме Каралеўскага каналу й

  1. Ня блутаць з местам Парэччам, што ў Смаленшчыне, над р. Каспляю.