Старонка:Географія Беларусі.pdf/258

Гэта старонка не была вычытаная

чыгунцы; значная прыстань.

Змястэчак Кобрыньскага павету адзначаецца Антопаль.

Рыс. 134. Двор Парэчча, ў Піншчыне.

Гэта прамысловае мястэчка: ёсьць у ім некалькі гарбарняў і маслабойных заводаў. У м. Янаве (на ўсходзе павету) жыў і замучаны езуіт Андрэй Баболя, якога каталіцкі касьцёл лічыць сьвятым.

_________

VI. Беларускі лесастэп.

Да гэтае краіны мы адносім 9 паўднёва-ўсходніх паветаў Беларусі: Гомельскі, Суражскі, Мглінскі, Навазыбкаўскі Старадубскі, і беларускія часткі: Гараднянскага, Ноўгарад - Северскага, Трубчаўскага і Бранскага паветаў. Ласьне назоў лесастэпу з усім правам заслужуюць толькі паветы Старадубскі, Трубчаўскі, Ноўгарад-Северскі, Мглінскі і часткаю суседнія з імі, бо толькі ў іх грунты, ўтвораныя на лёссе займаюць значныя прасторы, і толькі тут у часы дагістарычныя скрозь быў стэп, пасьля выцесьнены лесам. У іншых паветах спатыкаюцца толькі большыя ці меншыя вастравы лёссавых грунтоў, на якіх даўней былі паляны, абкружаныя пушчамі. Ёсьць аднак шмат супольнага ў сучасным стане ўсіх гэтых паветаў: - перад усім высокая гушчыня насяленьня, шырокае разьвіцьцё прамысловасьці й рамёслаў, побач з тым незавіднае земляробства, нізкія ўраджаі ды значны адыход на старану; апроч таго лініі чыгунак і рэкі зьвязуюць экономічнае жыцьцё іх, а перадусім гaндaль у адну суцэльнасьць. Шмат асобнасьцяй ёсьць і ў складзе іх насяленьня.

З другога боку трэба адзначыць, што значныя вастравы лёссавых грунтоў і мяйсцовасьцяй з лесастаповым краявідам ёсьць і ў паветах што ляжаць далей на