Старонка:Географія Беларусі.pdf/259

Гэта старонка не была вычытаная

поўнач, на прасторах Раданскае раўніны -Чэрыкаўскім, Рослаўскім ды інш. Аднак іх няя значна меншая гушчыня насяленьня, слаба разьвітае экономічнае жыцьцё прымушаюць нас разглядаць гэтыя паветы, як асобную краіну- Радань.

Паверхня Лесастэпу найбольш роўная, значна паніжаная на захадзе. На ўсходзе, аднак, у яе ўходзяць адарваныя лапіны Дняпроўскага ўзгор'я, якія ствараюць высокія, зрэзаныя яpaмі правыя берагі р. Дзясны пад Бранскам і Трубчаўскам. Так сама значна павышаная мяйсцовасьць у Навазыбкаўскім, Старадубскім і Мглінскім пав. (Старадубскае ўзвышшо). На берагох Дзясны часамі выступаюць высокія крэйдавыя скалы, а ў іх шмат фасфарытаў. Рэшта краіны моцна нізінная, асабліва Гомельскі павет, заходняя частка якога мае ўжо зусім палескі выгляд, - з аграмаднымі прасторамі балотаў і лясоў.

На Старадубскім узвышшы і ўздоўж правага берагу р. Дзясны залёг лёсс. Пад Старадубам на ім стварыліся досіць ураджайныя шэрыя суглінкі, якія й займаюць большую часьць Старадубскага павету. Навакол іх няшырокім абручом ляжаць падзолістыя суглінкі на лёссе. Досіць шырокі паяс гэтых суглінкаў адыходзіць у Мглінскі й Бранскі паветы; ў апошнім павеце яны займаюць значныя прасторы, пакрываючы высокі правы бераг р. Дзясны. Досіць значныя вастравы гэтых самых падзолістых суглінкаў на лёссе знаходзяцца і ў Трубчаўскім павеце, а так сама ў Навазыбкаўскім і Гараднянскім паветах. Урэшце ў Суражскім і Гомельскім паветах гэтыя грунты сустракаюцца досіць рэдка.

Левыя берагі рэк звычайна пакрытыя тут шырокімі палосамі бедных пяшчаных грунтоў. Дзякуючы гэтаму ўся заходняя і паўднёвая частка Гомельскага павету, блізка ўвесь Суражскі, заходняя частка Бранскага і значныя прасторы ў іншых паветах займаюць пяшчаныя грунты, пакрытыя найбольш хваёвым борам. Рэшту прастору займаюць супяскі, ты ў Гомельскім і Гараднянскім паветах ёсьць досіць многа чаротавых балотаў, а на поўначы Гомельскага - кавалак звычайных дзярнновых суглінкаў на морэннай гліне.

Апроч хваёвых бароў у лесастэпе сустракаецца шмат ліставых лясоў, асабліва у Старадубскім пав. У гэтых лясох больш расьце дуб, клён, і то толькі на поўначы краіны. Елка тут сустракаецца рэдка, а на паўдні яе зусім няма; так сама мала бярозы, ялаўцу. Наагул тут папраўдзе канчаецца прырода лясное Беларусі і далей ужо - стэповая Ўкраіна. Трэба заўважыць, што лясы, якіх тут даўней было вельмі многа, цяпер моцна расьцярэбленыя і з кожным годам іхнія прасторы зьмяншаюцца, зьмяняючыся ральлёю навет на зусім бедных пяшчаных грунтох, з якіх пасьля вецер робіць пяшчаныя выдмы.

Гаспадарка наагул стаіць тут нявысака, асабліва ў дварох, якія ня маюць заўсёдных парабкоў, а здаюць зямлю палавіншчыкам. Годзе сказаць, што, як у вёсках, так і ў дварох яшчэ вельмі часта аруць сахою, а ў лясістых мяйсцовасьцях яшчэй дагэтуль часамі паляць ляды, як у самым глухім Палесьсі.

У вёсках-жа. перашкодаю гаспадарцы зьяўляецца абшчыннае ўладаньне зямлёю, якое не дае магчымасьці культурнейшым гаспадаром вёскі заводзіць палепшаньні ў гаспадарцы. Ўся вёска мусіць гаспадарыць ці добра, ці дрэнна, але адналькова. З гэтага знаходзяць выхад толькі такі, што выдзяляюць лапіны зямлі пры хаце ў кожнага гаспадара, на якіх ён можа гаспадарыць сваім адумам. На гэтыя лапіны гаспадары вывозяць большую частку гною і сеюць тут