Старонка:Географія Беларусі.pdf/260

Гэта старонка не была вычытаная

больш пераборлівыя і выгаднейшыя расьліны: ячмень, бульбу, каноплі , табаку.

Апошнія дзьве расьліны йграюць у гаспадарцы лесастэпу важную ролю. З гаспадаркі йдуць на продаж толькі пянька, або табака. Найбольш канапель разводзяць у Старадубскім, Трубчаўскім, а таксама ў Суражскім і Мглінскім паветах. Прадаюць пяньку найбольш у Трубчаўску, Почапе, і інш. мястэчках. Гандляры з гэтых мястэчак яшчэ з вясны езьдзяць па вёсках і даюць задаткі на пяньку, пры чым сяляне, ведама, прадаюць яе на самых нявыгадных умовах.

Табаку разводзяць найбольш у Мглінскім, Суражскім і Старадубскім пав. Разводзяць тут апрача прасьцейшых сартоў яшчэ й далікатны сорт гундзі . Як каноплямі, так і табакаю найбольш займаюцца сяляне, дзеля таго, што гэтыя расьліны патрабуюць каля сябе шмат клопату.

Ува ўсім гэтым краі шмат сеюць грэчкі. Побач з ёю на захадзе краіны шмат мёйсца займае бульба, значная часьціна якое йдзе на бравары.

Клімат лесастэпу ня вельмі спрыяе гаспадарцы. Ападкаў тут менш, чымся ў рэшце Беларусі, часьцей бываюць засухі і дзьмуць сухія ўсходнія вятры - сухавеі. Гэта часамі нядобра адзываецца на пяшчаных грунтох.

Уся краіна аднак вельмі густа заселеная, і з гэтага боку займае адно з першых мейсцаў у Беларусі. Найгусьцей заселены Суражскі павет.

Галоўная маса жыхараў (85 - 90%) - беларусы, патомкі даўнейшых радзімічаў, якія спрадвеку жылі ля Іпуці, а пазьней занялі і ўсходнюю частку краіны, спустошаную татарамі, аж да самае р. Дзясны і навет за Дзясною. Мова тутэйшых беларусаў досіць чыстая й харошая, хаця ў ёй і сустракаецца крыху расейскіх слоў.

Апрача беларусоў у гэтай краіне жывець шмат (да 7%) старавераў маскоўцаў, якія ўцяклі сюды з Маскоўшчыны, дзе ім не давалі верыць па свойму, яшчэ ў ХVII веку. Жывуць стараверы найбольш у вялікіх мястэчках пасадах і займаюцца рамёсламі, гандлем, а так сама прамысловым гародніцтвам і садоўніцтвам. Найбольш старавераў у Навазыбкаўскім павеце. - Затое жыдоў у лесастэпавай краіне менш, чым на захадзе Беларусі. Так сама, як і там, насяляюць яны найбольш месты й мястэчкі і займаюцца гандлем і прамысловасьцяй.

На ўзьмежжах краіны, а часткаю і ў ёй самой, спатыкаюцца тры народы, гэтак блізкіх па мове, а непадобных па х арактару і звычаям: - беларусы, ўкраінцы і маскоўцы. Беларусы тутэйшыя - народ працавіты, спрытны і адважны, ня гледзячы на сваю досіць нізкую ўросласьць, благое харчаваньне, бедныя грунты. "На тых землях, піша расейскі географ, з якіх маскоўцы даўно ужо паўцякалі ў адыходныя промыслы, беларусы будуюць свае надзеі з вялікаю ўпартасьцяй, энэргіяй і сталасьцяй[1].

Прамысловасьць лесастаповае краіны моцна разьвітая. З гэтага боку займае яна пасьля Беласточчыны другое мейсца.

Сярод хвабрыкаў і заводаў важнейшыя суконныя, якія знахоцзяцца ў Клінцох (Сураж. пав.). Ёсьць так сама вялікія хвабрыкі сярнічак, вялізарная

  1. Семеновъ Живописная Россія