Старонка:Географія Беларусі.pdf/261

Гэта старонка не была вычытаная

хвабрыка паперы ў Дабрушу, шкляныя гуты (рыс. 135) хвабрыка гарматаў і іншыя зялезныя хвабрыкі ў Бранску, асабліва-ж шмат ёсьць пенькатрапальных заводаў і аляярняў. Урэшце на паўдні краіны сустракаюцца чынныя й дагэтуль цукраварні.

З рамёслаў у Гараднянскім і Суражскім паветах пашырана ганчарства, ў Навазыбкаўскім павеце шмат шаўцоў. У наддняпроўскіх мястэчках будуюць судны — дубы, абшыванкі, ў м. Ветцы — лайбы, а ў пас. Ардоне, Суражскага пав, — цэлых 8 майстроўняў вырабляюць павозкі.

Але ні гаспадарка, ні рамеслы, ні хвабрычная прамысловасьць лесастаповае краіны ня могуць прахарчаваць усяго яе насяленьня. Дзеля гэтага вельмі пашыраны тут адыход на зарабаткі ў чужыя краі, ў Данецкія капальні, на Кубань і г. д., і перасяленьне ў Сыбір.

Большая частка паветаў лесастэпу адносілася да Чарнігіўскае губэрні, а два паветы — Бранскі й Трубчаўскі лічыліся ў Арлоўскай губ. Аднак годзе навет павярхоўнага агляду гэтага краю, каб прызнаць, што ён з рэштаю Чарнігаўскае і Арлоўскае губэрняў мае вельмі мала супольнага. Розьніца паміж імі ня толькі тая, што тут жывуць беларусы, а там украінцы, або маскоўцы; вялізарныя розьніцы ёсьць паміж іх у самай прыродзе (там чарназём) і ў характары экономічнага жыцьця.

Рыс. 135. Шкляная гута ў Дзядзькаве, Бранскага пав.

Важнейшыя мяйсцовасьці.

Гомель, — найбольшае места паўднёва-ўсходняе Беларусі, шырака раскінуўся на высокім, абрывістым беразе Сожу. У старадаўнія часы было тэта адно са значнейшых местаў у зямлі радзімічаў; вялікага палітычнага значэньня, аднак, Гомель тады ня меў. Пачаў ён моцна расьці толькі ў апошнім веку. Гэты час належыў ён да магутных расейскіх вяльможаў (Румянцавых, пасьля