Старонка:Географія Беларусі.pdf/262

Гэта старонка не была вычытаная

Паскевічаў), якія дбалі аб яго дабрабыце. Але асабліва паднялося значэньне Гомелю пасьля таго, як праз яго прайшлі чыгункі. За апошнія дваццаць гадоў Гомель вырас утрая; цяпер ён мае каля 100 тыс. жыхараў. Выгоднае палажэньне (рака, чыгункі, якія разыходзяцца ў 4-х кірунках і, ўрэшце, шоса з Магілёва на Чарнігаў), робяць з яго вельмі важны гандлёвы пункт. Гомель вядзе бойкі гандаль лесам, пянькою, алеем, салам. Хвабрычная прамысловасьць у Гомелі разьвіваецца. Найбольш заводаў па вырабах з дрэва. Ёсьць аднак некалькі заводаў чыгуновых, цагельняў, маслабойняў, пільняў. А ў прадмесьці Гомеля Новай Беліцы (на другі бок Сожу) ёсьць вялікая хвабрыка сярнічак.

Памятнікаў старасьветчыны ў Гомелі мала. Цікавейшыя будоўлі ды памятнікі адносяцца да пачатку XIX в., калі тут гаспадарылі

Рыс. 136. Гомель. Замак і парк.

Румянцавы. Ад іх застаўся прыгожы замак з вялікім раскошным паркам і багатымі гістарычнымі колекцыямі (рыс. 136).

За тры мілі ад Гомеля, пры р. Іпуці, знаходзіцца аграмадная Добрушская папяровая хвабрыка - князя Паскевіча з 1 ½ тыс. работнікаў. Для яе руху зужыта між іншым вялізарная сіла р. Іпуці (гл. рыс. 25).

Вышэй Гомеля, над Сожам, знаходзіцца м-ка Ветка, з 12 т. жыхараў, найбольш жыдоў і старавераў. У гісторыі старавераў гэтае мястэчка мела важнае значэньне. Гэта была першая іхняя "слабада" ў Беларусі. Адсюль маскоўскія цары