Старонка:Географія Беларусі.pdf/263

Гэта старонка не была вычытаная

два разы высялялі, забраўшы край, цэлыя дзесяткі тысяч старавераў назад у Маскоўшчыну[1], але тыя йзноў, пачакаўшы, варочаліся, й Ветка аджывала. Цяпер гэта жывое гандлёвае мястэчка. Ёсьць тут каля 10 хвабрыкаў лінаў (канатаў); будуюць таксама лайбы. Разьвітае садоўніцтва.

На мяжы Гомельскага і Гараднянскага паветаў знaxодзіцца вялікі гандлёвы "паезд" Дабранка (з 10 тыс. жыхараў), у якім ёсьць некалькі гарбарняў. Гандлюе Дабранка найбольш мясною скацінаю. Над Дняпром, у вельмі харошай мяйсцовасьці ў Гараднянскім пав., на мяжы з Украінаю знаходзіцца cтарое места Любеч.

Рыс. 137. Навазыбкаў.

Заходнюю частку Гомельскага павету займае шырокі паяс лясоў і балотаў, якія мала што не даходзяць да самага Гомеля. Гэты-ж паяс ідзець і ўздоўж Дняпра далей на паўдня у Гараднянскі пав., запаўняючы блізка ўсю яго беларускую частку. Тут, між іншым, ляжаць вялікія чаротавыя балоты Перыста і Замглай. Недалёка ад Дабрушу, ў Навазыбкаўскім пав., знaxoдзіцца пас. Злынка з хвабрыкамі сярнічак. Такія самыя хвабрыкі ёсьць і ў Навазыбкаве й яго ваколіцах. Навазыбкаў (рыс. 187) досіць значнае гандлёвае места з 15 тыс. жыхараў. У ім, між іншым, знаходзіцца сярэдняя тэхнічная школа і мэтэоролёгічная станцыя. У Навазыбкаўскім павеце ёсьць яшчэ два вялікіх прамысловых пасады: Клімаў - з шчаціннымі заводамі і аляярнямі і Новы Ропск, дзе шмат рамесьнікаў шаўцоў. Апроч таго ў двары Сафіяўцы - вялізная хвабрыка сярнічак. На поўнач ад Навазыбкава, ў Суражскім пав, знаходзіцца пас. Клінцы, з 12 тыс. жыхараў - гэты, як кажуць, беларускі Манчэстэр. Клінцы - буйны прамысловы цэнтр. У самым пасадзе й яго прадмесьцях ёсьць каля 10

  1. Пры імпэр. Ганьне было выселена 40 тыс. старавераў і пры імп. Кацярыне II - 20.000 чал.