Старонка:Географія Беларусі.pdf/264

Гэта старонка не была вычытаная

суконных і ткацкіх хвабрыкаў, некалькі чыгуновых заводаў, гарбарняў, маслабойных, вяровачных заводаў. На гэтых хвабрыках працуюць каля 4 тыс. работнікаў і вырабляецца тавараў на некалькі міліёнаў рублёў у год. У Клінцох ёсьць так сама шмат дробных рамесьнікаў - ткачоў. Сам Сураж - невялікі горад над р. Іпуцьцю. Ёсьць у ім картонная хвабрыка.

Дзякуючы Клінцоўскаму району Суражскій пав. найгусьцей заселены і мае найбольш разьвітую прамсловасьць ува ўсім Беларускім Лесастэпе.

Мглінскі пав. у гэтай справе застаецца далека ззаду. Сам Мглін невялікае места (8 тыс. жыхараў) з 3-мя кірмашамі, на якіх ідзе торг на пяньку, алей, скаціну. Почап, на р. Судасьці , пры чыгунцы, - прамысловае мястэчка. Вядзе бойкі гандаль пянькою, мае каля 10 пенькатрапальных заводаў і вялікую аляярню. У суседнім двары вялізарны сад, табачныя плянтацыі і хмяльнікі.

Мглінскаму і асабліва Суражскаму паветам не хапае хлеба для прахарчаваньня жыхараў. З гэтага боку Старадубскі павет знаходзіцца ў лепшым палажэньні і яму свайго хлеба хапае. Старадуб - цяпер ціхое, заросшае садамі места, меў знаходзячыся на самым краі Беларусі, вельмі бурную гісторыю. Гандаль яго з ростам пасадаў зьменшыўся. Гандлюе збожжам і пянькою. Насяленьня каля 12 тыс. Ад ст. Унеча да Старадубу праведзена вузкакалейная чыгунка.

Старадубскі павет мае слаба разьвітую прамысловасьць. У пас. Ялёнцы ёсьць нёкалькі шчацінных і пенькатрапальная хвабрыка. У Старадубскім павеце разьвітае хатняе ткацтва палатна й сарпінак. - з-пaд с. Рахманава выйшла адна з першых Беларускіх пясьнярак - М. Косіч, якая напісала й выдала не калькі кніжок вершаў у мове Старадубскіх беларусаў.

У Ноўгарад-Северскім пав. над р. Дзясною, пры вусьці р. Судасьці ляжыць мястэчка Грамяч з 3000 жых ., дзе спатыкаюцца тры народы - беларускі, ўкраінскі і маскоўскі. На паўдня ад Грамяча, аж да самога Ноўгарад - Северску беларусы жывуць перамяшаўшыся з украінцамі.

Беларуская частка Трубчаўскага пав. асабліва вядома са сваей пянькі, якая лічылася найлепшаю ў Расеі. З промыслаў тут разьвітыя лясныя - сплаў па р. Дзясьне і будоўля на ей судзінаў.

Трубчаўск з 7 тыс жыхараў на высокім правым беразе Дзясны, мае шмат дробных хвабрыкаў: пенькатрапальных, аляярняў, хвабрыкаў лінаў (канатаў) і вядзе значны гандаль пянькою і алеем, а так сама й лесам з Адэсаю й Рыгаю. Над Дзясною ў надзвычайна прыгожай мяйсцовасьці, сярод гораў і глыбокіх яроў, ляжыць самае ўсх одняе беларускае места Бранск (рыс. 138). Вельмі старое гэтае места было у даўнейшыя часы (XIV - XV век) апораю Беларуска-Літоўскае дзяржавы на ўсходзе. Ад сівое старасьветчыны засталося ў ім крыху памятак, сярод якіх асабліва вызначаецца Сьвенскі Манастыр, што стаіць ля места на высокай гары, абкружанай ярамі. Манастыр гэты далека вядомы у ўсходняй Беларусі: за сотні вёрст зыходзяцца сюды багамольцы.

Бранск - значнае прамысловае й гандлёвае места, Ёсьць у ім вялікі завод гарматаў, некалькі пенькатрапальных, канатных заводаў, пільняў, аляярнаў. Бранская прыстань на р. Дзясьне сплаўляе шмат лесу, алею, пянькі. Як раз ад Бранску (проці яго ляжыць вусьце р. Болвы), Дзясна робіцца судаходнаю, бo вышэй яна запруджаная бярвеньнем, якое сплаўляецца па ей розсыпам. Бранск