Старонка:Географія Беларусі.pdf/265

Гэта старонка не была вычытаная

урэшце значны й важны чыгункавы вузел: з яго чыгункі разыходзяцца ў 6-х кірунках.

Рыс. 138. Бранск над Дзясною.

З паўночнага захаду ў Бранскі павет уваходзіць. Дняпроўскае ўзгор'е, на якім тут знаходзяць вельмі многа фасфарытаў; апроч таго тут на берагох Дзясны ламаюць камень, крэйду, вапну. Ўзгор'е цягнецца ўздоўж берагу Дзясны, пакрытае досіць ураджайнымі грунтамі і густа заселенае. На захад ад яго, на беднай пяшчанай раўніне разьлеглася Акуліцкая пушча (каля 80 тыс. дзесяцін лесу), да якой навет праведзена зумысьле чыгунка (Жукаўка - Косаўка). Лясы тут хваёвыя, грунты пяшчаныя, шмат выдмаў; насяленьне вельмі рэдкае, зарабляе ў лесе, гоніць смалу, дзёгаць, паліць вугаль і г. д.

Тым часам, як правы бераг Дзясны ў Бранскім і Трубчаўскім пав. высокі, зрэзаны ярамі, левы бераг, наадварот, - нізінны, роўны, пакрыты пяшчанымі грунтамі, на якіх парасьлі аграмадныя "Бранскія Лясы", што цягнуцца далёка на ўсход у Калужскую губэрню (Жыздрынскі пав.). Лясы гэтыя заселены "палехамі", якія паводле мовы сваей ёсьць пераходным племям ад беларусаў да маскоўцаў, а па звычаям жыцьця найбольш збліжаныя да беларусаў[1].

Сярод гэтых лясоў над р. Болваю здабываюць добрую зялезную руду; тут-жа павырастала шмат вялікіх заводаў (Мальцаўскія заводы) і праведзена знарок чыгунка. З гэтых за водаў асабліва важны - рэльсавы, які вырабляе

  1. Тыпы палехаў добга апісаныя Тургеневым у "Запісках Паляўнічага" і Семёновым у "Живописной Россіи". Ад маскоўцаў яны, паводле слоў гэтых аўтараў, гэтак розьняцца, што пасьля некалькі слоў у палеху можна пазнаць "чалавека саўсім асаблівае пароды". Народ гэты здаровы, працавіты, прамысловы. У звычаях, характеры і мове іх ёсьць шмат цікавых асаблівасьцяй.