Старонка:Географія Беларусі.pdf/266

Гэта старонка не была вычытаная

тавару на 5 міліёнаў руб. у год і крышталёвыя ды шкляныя гуты, якія вырабляюць тавару на 1 ½ міліёны. Ёсьць яшчэ некалькі чыгуновых і зялезных заводаў. Усе Мальцаўскія заводы вырабляюць тавараў у год больш, як на 7 міліёнаў руб. Цэнтр гэтых заводаў знаходзіцца ў с. Дзядзькаве, Бранскага пав., (рыс. 135), а капальні руды (шахты) найбольш у Жыздрынскім пав.

РАДАНЬ (ПАЎДНЁВАЯ МАГІЛЁЎШЧЫНА). На поўнач ад краіны Беларускага Лесастэпу ляжыць рад паветаў, рэдка заселеных, з благімі, найбольш пяшчанымі, грунтамі: Рагачоўскі, Быхаўскі, Чэрыкаўскі, Клімавіцкі і Рослаўскі. Маюць яны, аднак, шмат супольнага з толькі-што разгледжанаю краінаю Лесастэпу, асабліва з яго пяшчанымі лясістымі мяйсцовасьцямі, якіх там гэтак шмат на захадзе ды ў далінах рэк. З другога боку і ў Радані сярод безканечных пяскоў, паабрастаўшых хваіною спатыкаем мы нярэдка, асабліва на ўсходзе краіны, значныя вастравы багатых лёссавых грунтоў, на якіх у старадаўнія часы пэўне былі паляны сярод бязьмежных пушчаў. З гэтае прычыны Радань навет можна было-б лічыць часткаю лесастэпу. Аднак успомненыя вастравы лёссавых грунтоў займаюць тут значна меншыя прасторы, чым на паўдні. Тады, як на паўдні ў часы дагістарычныя і на пачатках гісторыі паляны йгралі значную ролю і, быць можа, панавалі над пушчаю, тут было бязумоўнае панаваньне пушчы. Сярод гэтых то пушчаў над Сожам жыла галоўная маса плямені радзімічаў, дзеля чаго мы й назвалі краіну гэтую Раданьню, зямлёю радзімічаў. Пашыраючыся адгэтуль, на ўсход і паўдня, радзімічы колёнізавалі Беларускі Лесастэп і дайшлі да Дзясны. Такім чынам паміж абедзьвяма краінамі ёсьць, навет пэўная племянная і гістарычная сувязь. Аднак і розьніцы вялікія - гушчыня насяленьня ў Радані значна меншая, і склад яго - чысьцейшы беларускі, прамысловасьці блізка што няма, гандаль слабы і г. д. Усё гэта стварае з Радані, прынамся пры сучасным яе палажэньні - асобную краіну.

Паўночную мяжу краіны творыць Дняпроўскае ўзгор'е. Паверхня краіны роўная (Раданская раўніна), ды вельмі ступянёва зьніжаецца ад Дняпроўскага ўзгор'я на паўдня, аж да ўзгор'яў Лесастэпу. Толькі правыя берагі рэк значна паднятыя над ваколіцаю. Ўсход краіны (Рослаўскі павет) высака падняты і ўзгоркаваты з тае прычыны, што ў яго заходзяць часткі Дняпроўскага ўзгор'я (Рослаўскія вышыні), адыходзячыя сюды ад Ельнінскага Вузла. Самаю нізкою часткаю краіны зьяўляецца Захад яе, - Быхаўскі і Рагачоўскі паветы, якія маюць у сабе шмат падобнага да сумежнага Палесься, але адзначаюцца ад апошняга большай гушчынёю насяленьня.

Важнейшымі рэкамі краіны зьяўляюцца: Сож, які са сваімі прытокамі Астром, Бесядзьдзю ды Іпуцьцю абвадняе большую, ўсходнюю часьць краіны і Дняпро з Друцьцю, якія маюць вялікае значэньне для заходняе часткі.

Паводле грунтоў краіну можна лічыць пераходнаю. На ўсходзе яе трапляецца досіць часта лёсс. Дзярновыя суглінкі на лёссе займаюць значныя прасторы ў Рослаўскім павецe а на мяжы Клімавіцкага і Чэрыкаўскага паветаў ляжыць навет досіць значны востраў шэрых суглінкаў. З поўначы заходзяць звычайныя дзярновыя суглінкі на морэнных глінах і займаюць значную часьць прастору, які ляжыць паміж Сожам і Дняпром. Урэшце, з захаду