Старонка:Географія Беларусі.pdf/267

Гэта старонка не была вычытаная

заходзяць у краіну аграмадныя прасторы пяскоў і балотаў. Яны займаюць заходні задняпроўскі кавалак краіны, робячы там саўсім палескую мяйсцовасьць. А таксама пяшчаныя грунты займаюць блізка ўвесь прастор, які ляжыць на левым беразе Сожа, апрача востраву шэрых суглінкаў.

У Рослаўскім павеце, ня гледзячы на яго паднятае палажэньне спатыкаецца шмат балотаў - імшараў. Супяскаў найбольш у Рослаўскім павеце, у Рагачоўскім пав., маміж Дняпром і Сожам, і ў Быхаўскім пав. - на правым беразе Дняпра.

Апроч таго над Дняпром і Сожам моцна разьвітыя рачныя наносныя грунты. Пяшчаныя грунты тут, як і ўсюдых, найбольш занятыя хваёвымі барамі. Ў Рагачоўскім-жа пав. спатыкаецца досіць многа ліставых - дубовых і іншых лясоў.

Лясоў у краіне ёсьць, наагул кажучы, досіць многа. Саўсім нядаўна Радань можна было назваць Палесьсем. Цяпер лясы вельмі моцна падцярэбленыя. За апошнія 20 гадоў, прыкладам, прастор лясоў у Чэрыкаўскім павеце зьменшыўся на палавіну і гэты павет стаўся адным з найбольш бязьлесных у Беларусі.

Вызначаючыся сярод суседніх краінаў сваім рэдкім насяленьнем, паветы Радані з гэтага боку розьняцца і між сабою.

Рыс. 139. У Магілёускай вёсцы Таечкі (прыяцелькі).

Найгусьцей заселены Клімавіцкі павет, найрадзей Быхаўскі і Рагачоўскі, якія з'яўляюцца пераходнымі да Палесься. Рэдкая насялённасьць краіны тлумачыцца між іншым недахватам зялезных дарогаў, якія йдуць толькі праз Рослаўскі ды заходнія часткі Быхаўскага й Рагачоўскага паветаў. Усход-жа абодвых апошніх паветаў, і навет цэлыя Клімавіцкі і Чэрыкаўскі паветы зусім