Старонка:Географія Беларусі.pdf/268

Гэта старонка не была вычытаная

ня маюць чыгунак на сваіх прасторах. Ад паветавага места Чэрыкава да чыгункі найбліжэй 75 вёрст. Да таго-ж па Сожы параходы ходзяць толькі да Прапойску. Толькі шосы крыху аджыўляюць гэтую глухую краіну, асабліва Маскоўска - Варшаўская, якая йдзе якраз цераз сярэдзіну Радані.

Недахват шляхоў вельмі блага адбіваецца на экономічным жыцьці. Гаспадарка стаіць у краіне нізка. У Клімавіцкім і Чэрыкаўскім паветах, напрыклад, гаруць сахамі, а плуг толькі пачынаюць заводзіць.

З прычыны пяшчаных грунтоў усюды сеюць шмат грэчкі ў бульбы. У Чэрыкаўскім і Клімавіцкім паветах бульбы садзяць мала. За тое грэчкі там надзвычайна многа. Ў усходняй часьці краю так сама, як і ў суседнім лесастэпе, сеюць шмат канапель і прадаюць пяньку. У Рослаўскім павеце сеюць шмат лёну. У заходніх паветах добра разьвітае садоўніцтва, шмат прамысловых садоў, а ўва ўсёй краіне наагул - пчалярства. Хатнія рамёслы і промыслы ў краіне пашыраныя, асабліва ў Клімавіцкім пав. Хатняе ткацтва вельмі пашыранае ўжо дзеля таго, што сяляне тут найбольш носяць вопратку свайго вырабу. Моцна разьвітыя лясныя промыслы й рамёслы дзераўляных вырабаў - усялякага судзьдзя й начыньня, пaвозак, рашотаў, бёрдаў, гонтаў, сталярка. Шмат людзей маецца драньнём лыкаў, гоніць смалу й дзёгаць. Дзе-ня-дзе займаюцца ганчарствам, палюць вапну. А у Рослаўскім павеце здабываюць фасфарыты, вельмі карысныя для гнаеньня зямлі, і мелюць іх у спэцыяльных млынох.

Хвабрычная прамысловасьць разьвітая вельмі слаба. Найбольш у краіне ёсьць бравароў, асабліва ў Клімавіцкім, Рагачоўскім і Рослаўскім пав. Шмат ёсьць так сама пільняў і шкляных гутаў. Хвабрычная прамысловасьць найбольш разьвітая ў Рослаўскім павеце, дзе на хвабрыках працуе каля 2000 работнікаў, тым часам, як іншыя паветы маюць толькі па некалькі сотняў хвабрычных работнікаў.

Ні гаспадарка, ні прамысловасьць краіны у іхнім цяперашнім стане ня могуць прахарчаваць усяго прырастаючага насяленьня. Дзеля таго тут надта пашырыўся адыход на старану, асабліва на Данецкія капальні, і перасяленьне. Найбольш моцны адыход з Клімавіцкага, Чэрыкаўскага і Рослаўскага паветаў.

Гісторыя Радзімічаў мала дасьледжаная. Аб багатай падзеямі мінуўшчыне краіны сьведчаць толькі старыя гарадзішчы, ды курганы, раскіданыя сярод лясоў і непраходных балотаў. Па беразе Дняпра ў межах краіны курганы цягнуцца без перарыву.

Важнейшыя мяйсцовасьці. Рослаў даўней быў значным гандлёвым цэнтрам: таргаваў воскам і мёдам з Нямеччынай. Цяпер таргуе найбольш збожжам, ляснымі таварамі і пянькою. Хвабрычная прамысловасьць слабая - ёсьць 2 аляярні ды 2 гарбарні. Жыхараў каля 20 тысячаў.

З мястэчак Рослаўскага павету трэба адзначыць Рагнедзіна, (на пaўд. ўcxoд. ад Рослаўля), у якім ёсьць каля 1 ½ тысячы прамысловага й гандлёвага насяленьня. У Рагнедзіне ёсьць дзьве аляярні, гарбарня, пенькатрапальны завод і інш. Гандлюе мястэчка хлебам, пянькою і алеем.

Недалёка ад мястэчка, пры в. Сешчы, здабываюць фасфарыты і тут жа іх мелюць на невялікіх заводах.

Рослаўскі павет ляжыць у мяйсцовасьці досіць высака паднятай, на ўзгор'і, якое стварае тут правы высокі бераг Дзясны, працякаючае па ўсходняй