Старонка:Географія Беларусі.pdf/272

Гэта старонка не была вычытаная

VII. Дняпроускае узгор'е.

На паўночны захад ад верхняга й сярэдняга Сожу мяйсцовасьць значна вышэе, робіцца зыбістаю. З Раданскае лясістае раўніны мы падыймаемся на Дняпроўскае ўзгор'е, густа заселенае і малалеснае. Дняпро, аднак, дзеліць паветы, што ля жаць на гэтым узгор'і на дзьве краіны, між якімі ёсьць значныя розьніцы. Тады, як леваберажныя паветы (Мсьціслаўшчына) асабліва вызначаюцца гушчынёю свайго насяленьня, земляробскім характарам і малалеснасьцяй, праваберажныя паветы (Варшанская краіна) маюць усе гэтыя прыметы значна слабей выяўленымі; лясоў там, прыкл., ня менш, чым у Радані. Варшанская краіна наагул па прыродзе сваей зьяўляецца пераходнаю да сумежных морэнных краінаў Віцебшчыны ды Полаччыны. Затым-жа мы будзем разглядаць абедзьве гэтыя краіны асобна.

__________

МСЬЦІСЛАУШЧЫНА Мсьціслаўшчынаю мы называем землі, што ляжаць на Дняпроўскім узгор'і, на ўсход ад Дняпра, а значыць паветы Гарэцкі, Мсьціслаўскі, Чавускі, Магілёўскае губэрні, ды Красенскі пав. Смаленскае губ. Мяйсцовасьць тут мае няроўны, ўзгоркаваты, а часамі й моцна пасечаны выгляд. Дняпроўскае ўзгор'е ў Мсьціслаўшчыне даходзіць высачыні 120 сажняў. Даліны рэк зрэзуюць яго ўва ўсіх кірунках, адкрываючы часта старыя геолёгічныя пласты і значна прахарошуючы мяйсцовасьць. Дняпро служыць мяжою Мсьціслаўшчыны з поўначы й захаду. Левы бераг яго, належачы да краіны, - высокі, стромкі, зрэзаны ярамі.

Мсьціслаўшчына славіцца ўраджайнасьцяю грунтоў. Блізка што па ўсёй краіне заляглі багатыя суглінкі. Прычынаю іх ураджайнасьці лічаць тое, што пад грунтам ляжаць тут слаі маргелю. Толькі каля большых рэк цягнуцца шырокія паясы пяскоў. Сустракаюцца так сама й супяскі. Ўрэшце каля Мсьціславу ёсьць досіць вялікі востраў лёссу, на якім ляжаць шэрыя суглінкі. Гэта бадай ці не самы паўночны востраў лёссу ў Беларусі. - Балотаў сустракаецца мала і зай маюць яны невялікія прасторы. Так сама блізка няма й вазёраў.

У лясох Мсьціслаўшчыны расьце найбольш елкі (на захадзе). На ўсходзе краіны, (Мсьціслаўскі пав.), у лясох вельмі многа бярозы. Лясоў тут наагул небагата, - каля 25% агульнага прастору. Займаюць яны, ведама, горшыя грунты, бо лепшыя - даўно расьцярэбленыя і заворатыя. Найбольш лясісты павет Чавускі, але й там лясоў ня больш 28%.

Клімат Мсьціслаўшчына мае ўжо досіць халодны. Сярэдняя гадавая тэмпэратура каля +4,5°. Да таго-ж клімат гэты ўжо збліжаецца крыху да контынэнтальнага клімату Маскоўшчыны. Некаторыя географы лічаць, навет, што ўжо на ўсход ад Мсьціслаўшчыны клімат мае выразна - контынэнтальны характар[1]. Ападкаў бывае ў сярэднім кяля 500 мілл. ў год. Садам і наагул

  1. З гэтым згодзіцца нельга; гл. клімат Смаленшчыны.