Старонка:Географія Беларусі.pdf/274

Гэта старонка не была вычытаная

шмат цярпеў Мсьціслаў ад маскоўцаў. І дагэтуль яшчэ народ, помніць аб страшной "Трубяцкой paзьні".

У 1654 г., калі Масква сабралася з сіламі, каб адабраць Ўсходнюю Беларусь, цар Аляксей паслаў ваяводу Трубяцкога на Мсьціслаў. Быў Мсьціслаў тады багатым і вялікім местам, разы ў тры большым, чым цяпер. Пасьля героічнае абароны (рыс. 144) Мсьціслаў паддаўся. Тады люты маскоускі ваявода загадаў перабіць усіх жыхараў места, што і было споўнена. Мала каму ўдалося ўцячы і схавацца. З таго часу мсьціслаўцаў сталі называць "недасекамі".

У нашыя часы Мсьціслаў - невялікі правінцыяльны гарадок, - з 10 тыс. жыхараў; вядзе гандаль пянькою, збожжам і коньмі. Ляжыць Мсьціслаў ў вельмі прыгожай мяйсцовасьці, зрэзанай ярамі. Гістарычных памятак засталося ня шмат. Засталася высокая, абкружаная глыбокім ровам, Замковая гара. Ёсьць яшчэ і другая замковая гара, - Дзявочая гара, дзе ў часы паганскія была пэўне бажніца. З старых будынкаў ёсьць касьцёл і праваслаўны Тупічаўскі (ў прадмесьці Тупічаве) манастыр, пабудаваны ў XVI веку.

Рыс. 143. Мсьціслаў.

З мястэчак Мсьціслаўскага пав. найцікавейшае Хіславічы. Ляжыць яно над р. Сожам, на мяжы з Рослаўскім пав. Жыхараў у ім каля 5 тыс. Хіславічы вядуць торг збожжам і лёнам, скупляючы іх, галоўным чынам, у суседніх Рослаўскім і Красенскім паветах.

Мсьціслаўскі пав. - чыста земляробскі. На паўночным захадзе мае ён грунты сугліністыя, далей на паўдня, - аж да Сожу, йдуць шэрыя суглінкі на лёссе, а за Сожам ляжыць значны кавалак бедных пяшчаных грунтоў. Сяляне сеюць шмат канапель і грэчкі.