Старонка:Географія Беларусі.pdf/275

Гэта старонка не была вычытаная

У Чавускім павеце ёсьць некалькі вельмі старых мястэчак, як прыкладам, Радамля, даўней дocіць вялікіе места, як лічаць навет, сталіца радзімічаў. Цяпер толькі старое гарадзішча прыпамінае аб мінуўшчыне. Чавусы - таксама досіць стары гарадок, з 6 тыс. насяленьня. Вырас ён, як і некаторыя іншыя мястэчкі на ўсходзе Магілёўшчыны, каля каталіцкага манастыру; манастыру гэтага даўно ужо няма: яго закрылі расейцы ў мінулым веку.

Рыс. 144. Узяцьце Мсьціславу ў 1654 г. маскоускім войскам. (направа - Замковая Гара з Замкам).

Найбольш жывое мястэчка у Чавускім павеце - гэта Дрыбін. Насяленьне гэтага мястэчка й яго ваколіцаў досіць прамысловае. Займаецца яно апроч гаспадаркі, вырабам кахляў, усякімі дзераўлянымі вырабамі, а галоўнае шапавальствам. Дрыбінскія шапавалы слаўныя на ўсю ўсходнюю Беларусь. Робленыя імі шапкі магеркі толькі апошнія часы пачала выцясьняць з ужытку