Старонка:Географія Беларусі.pdf/276

Гэта старонка не была вычытаная

хвабрычная тандэта. Заходняя частка Чавускага павету накрытая лёткімі пяшчанымі і супяшчанымі грунтамі, на якіх яшчэ засталося шмат лесу. Рэшта-ж павету мае сугліністую зямлю і чыста земляробскі характар. Такі-ж характар мае й сумежны з Чавускім, Гарэцкі павет. Гаспадарка тут стаіць досіць добра, дзякуючы ўраджайным грунтом і больш выгоднаму збыту: ў павеце ёсьць шмат вялікіх мястэчак, ды й чыгункі блізка праходзяць. Грунты Гарэцкага павету сугліністыя і толькі ўздоўж Дняпра цягнуцца пяскі.

Горкі (або Гарыгоркі) - найбольш слаўныя сваймі школамі. Даўней быў тут вышэйшы агрономічны інстытут, які меў вялікае значэньне ў экономічным і культурным жыцьці Беларусі. Сярод прафэсараў яго былі такія наўчоныя, як Людагоўскі, Стэбут ды інш., якіх працаю створана расейская агрономічная навука. У 1863 г. расейцы закрылі Гарыгарэцкі Інстытут і перанесьлі яго габінэты ў Пецярбург. А на мейсцы інстытуту адкрылі сярэднюю ўжо агрономічную школу, якая істнуе й дагэтуль. Пры школе ёсьць завод гаспадарскіх машынаў, конскі завод, вялікі фруктовы сад і цудоўны парк. Істнуе апроч таго ў Горках каморніцкая школа. - Жыхараў у Горках каля 7 тысячаў.

На захадзе Гарэцкага пав. над Дняпром ляжыць старасьвецкае места Копысь, з 4 тыс. жых. Істнаваў ён яшчэ ў XI веку і належыў тады да Полацку. Пасьля яго шмат разоў палілі маскоўцы. Са старасьветчыны тут засталося дагістарычнае яшчэ гарадзішча і вельмі старая (найстарэйшая ўва ўсёй Магілёўшчыне) царква. - Копысь у нашыя часы найбольш славен сваймі кахлянымі заводамі, якіх у ім ёсьць больш дзесятку і на якіх працуе каля 500 работнікаў. Ёсьць апроч таго пры ім прыстань на Дняпры.

Дуброўна, з 8 тыс. жыхараў, знаходзіцца ў вясёлай мяйсцовасьці сярод вялікіх лясоў. Мястэчка гэта асабліва вядомае тым, што тут спрадвеку ткуць жыдоўскія талясы (рэлігійная адзежына). Істнуе некалькі ткацкіх хвабрыкаў, спаміж каторых адна вялікая, з 500 работнікамі. Апроч таго ля мястэчка здабываюць вапну. На Дняпры ёсьць тут бойкая прыстань і вэрф, дзе будуюцца баркі. У ваколіцах разьвітае садоўніцтва.

Урэшце на мяжы з Красенскім паветам знаходзіцца мяст. Ляды, ў якім каля 8 тыс. жыхараў. Гэта вельмі гандлёвае мястэчка. Таргуе найбольш пянькою й лёнам. Ёсьць у ім вялікі завод, дзе трэплюць пяньку.

У Красенскім павеце, як мы ўжо казалі, няма мястэчак і няма таго бойкага тарговага элемэнту, які найбольш аджыўля а няшыя мястэчкі, - жыдоў. Дзеля гэтага з гандлёвага боку Красенскі павет цягне да мястэчак сумежных паветаў: Гарэцкага і Мсьціслаўскага.

Красны (або, як даўней ён называйся, Красен), невялікі гарадок, істнаваў яшчэ у XII веку і быў палітычна залежным ад Смаленску. У 1812 годзе адбылася тут вялікая бітва паміж французамі і маскоўцамі. Красны мае каля 3 тыс. насяленьня. Гандлюе найбольш пянькою й збожжам, якія адпраўляе на Парэцкую прыстань (у Смаленшчыне, на р. Касплі). Такі гандаль вядзе й найбольшае сяло Красенскага пав. - Дасугава (750 чал. жыхараў).

На паўдні Красенскага пав. ляжыць с. Андрусава, дзе быў у 1667 г. падпісаны мір паміж Маскоўшчынаю й Польшчаю.