Старонка:Географія Беларусі.pdf/277

Гэта старонка не была вычытаная

Красенскі павет мае грунты супяшчаныя й сугліністыя вельмі ўраджайныя. У павеце разьвітае садоўніцтва, з якога тут сяляне маюць добры зыск.

Рыс. 145. Красенскі гасьцінец.

Сяляне сеюць шмат лёну і канопляў; сеюць так сама шмат і канюшыны. Добра тут пастаўлена малочная гаспадарка і выраб масла; ў павеце ёсьць некалькі вялікіх сыраварняў і шмат - меншых. Хвабрычная прамысловасьць саўсім нязначная. Павет наагул чыста земляробскі.

__________

ВАРШАНСКАЯ КРАІНА. Тры паветы, якія разьлягліся на зах ад ад Дняпра на Дняпроўскім узгор'і ды яго спадах - Варшанскі, Сеньнінскі і Магілёўскі маюць між сабою шмат супольнага: гушчыня насяленьня, спосабы гаспадаркі, мінуўшчына ўва ўсіх трох вельмі падобная.

Адарваныя Дняпром, заходнія часткі Дняпроўскага ўзгор'я ляжаць у гэтых паветах некалькімі гнёздамі, разьдзеленымі р. Друцьцю і яе прытокамі. Высачыня Дняпроускага ўзгор'я тут даходзіць 120 сажняў. Узгор'е стварае мяйсцовасыдь моцна зыбістую, з адхонымі спадамі ўзгоркаў і пакрытае найбольш супяскамі. К захаду, ў бок Лепельскага пав., ўзгор'е памалу зьніжаецца, пераходзячы у раўніну, густа засееную вазёрамі ды імховымі балотамі, моцна прыпамінаючую суседнюю Лепельшчыну і наагул морэнныя краі. На заходняй мяжы краіны (з Лепельскім нав.) падыймэецца горнае гняздо Каторсаў. На поўнач ад Воршы, Дняпроўскае ўзгор'е, рэзка абрываецца над вялікай пяшчанаю раўнінаю, пасярод якое ляжаць Верацейскія балоты. Далей на ўсход за