Старонка:Географія Беларусі.pdf/278

Гэта старонка была вычытаная

Верацейскімі балотамі, мяйсцовасьць ізноў вышэе. На паўдня, ў Магілёўскім пав., ўзгор’е, нязначна зьніжаючысм, пераходзіць ў Раданскую і Палескую раўніны.

Варшанская краіна багатая на вадзяныя шляхі. На ўсходзе яе цячэ Дняпро, па якім тут ужо ходзяць і параходы, а на поўначы — Дзьвіна ды яе прытокі, каторыя вельмі блізка падыходзяць да Дняпровых прытокаў; дзеля чаго тут у даўнія часы йшло шмат вадзяных шляхоў і волакаў (мяйсцоў, дзе чаўны перацягваліся з аднае рэчкі ў другую). Шмат ёсьць тут і вазёраў; паміж іх найбольшыя — Лукамскае (22 кв. вяр.), Чарэйскае і Сялява. У вазёрах шмат рыбы. Ў канцы, ёсьць тут годзе й балотаў, найбольш імшараў.

Клімат Варшанскае краіны значна мягчэйшы й цяплейшы, чым у Мсьціслаўшчыне і досіць вільготны, што тлумачыцца яе нахілам на захад і сумежнасьцяй з краінамі акеанічнага клімату, а таксама — багацьцем рэк, вазёраў і балот.

Краіна мае яшчэ досіць многа лясоў. Толькі ў Сеньнінскім павеце лясоў засталося менш, але два другія паветы моцна лясістыя. У лясох найбольш ёлкі, асіны, бярозы. Ў Магілёўскім-жа павеце найбольш хваёвых бароў. Лясныя промыслы маюць у краіне вялікае значэньне, асабліва ў Варшанскім павеце. Лес адгэтуль адпраўляецца ва ўсё бакі і па зялёзных і па вадзяных шляхох.

Гаспадарка ў краіне стаіць добра. Народ тутэйшы, спрадвеку заняты толькі гаспадаркаю, каля зямлі хадзіць умее. Плугі тут ужо даўно зьмянілі сохі. Сяляне ўжываюць штучныя гнаі, акуратна вырабляюць ральлю. Дзеля таго хлеба тут свайго хапае, а яшчэ шмат і вывозіцца за межы краіны. З ярыны сеюць шмат аўса, ячменю, бульбы. Ў Варшанскім і Магілёўскім паветах сеюць шмат лёну й канапель. У Сеньнінскім павеце сеюць больш, чым у іншых пав., ячменю, што тлумачыцца суседзтвам гэтага павету з Полаччынаю; так сама шмат сеюць гароху. Ў краіне разьвітае садоўніцтва і гародніцтва, асабліва пад Магілёвам.

У Варшанскім павеце, над Дняпром, шмат ёсьць, заліўных сенажацяў. Дзякуючы гэтаму тут дзержаць шмат скаціны.

Што да мінэральных багацьцяў краіны, то на берагох Дняпра і ў некалькіх іншых мяйсцох здабываюць найлепшага гатунку вапну. Ў Сеньнінскім і Варшанскім паветах здабываюць, балотную зялезную руду. Краіна багатая так сама на мінэральныя крыніцы, — некаторыя з іх абсьледжаныя ды апісаныя, але шмат ёсьць такіх, аб якіх ведае толькі мяйсцовая насяленьне як аб лечачых розныя хваробы. Ды і з апісаных ужо крыніцаў ні адна, як трэба, ня выкарыстана.

З промыслаў, апрача лясных, віднае мейсца займае рыбалоўства ў Дняпры ды ў вельмі багатых рыбаю вазёрах Сеньнінскага пав.

З хатніх рамёслаў асабліва разьвітыя дзераўляныя вырабы. Прамысловасьць хвабрычная найбольш разьвіта ў Магілёве і ў Воршы. Шмат ёсьць у краіне пільняў і бравараў, але спатыкаюцца й іншыя хвабрыкі — па вырабу сярнічак, шкляныя гуты, хімічныя заводы, паперні. Ёсьць яшчэ шмат вялікіх млыноў.

Насяленьне жыве ў краіне нялішне густа — радзей чым у суседніх Мсьціслаўшчыне ды Полацкім Наддзьвіньні, аднак гусьцей, чым у Палесьсі. Вёскі яшчэ маюць значную вялічыню, а ўжо шмат меншыя, чым на паўдні. Далей