Старонка:Географія Беларусі.pdf/282

Гэта старонка не была вычытаная

З старасьвецкіх будынкаў на найбольшую ўвагу заслугуюць Ратуша (рыс. 148) і Брацкі манастыр, пабудаваныя ў ХVII веку. Апроч таго цікавы з боку малярства сабор Сьв. Язэпа, будаваны ўжо ў часы расейскія. Меставыя валы, прыпамінаўшыя сабою героічную абарону магілёўцамі роднага места, нядаўна былі зраўняны з зямлёю па загаду губэрнатара.

Хвабрычная прамысловасьць у Магілёве невялікая. Істнуе досіць многа малых

Рыс. 148. Старасьвецкая ратуша ў Магілёве.

прадпрыемстваў - табачныя хвабрыкі, гарбарні, пільні, бравары і г. д.; шмат ёсьць рамесьнікаў. З промыслаў найбольш пашыраныя: гародніцтва, рыбалоўства, выраб алею, ганчарства і ўрэшце, - гарбарства. Гарбарства моцна разьвітае ў прадмесьці Лупалаве, за Дняпром. Магілёў таргуе галоўным чынам скурамі, салам і збожжам. На Дняпры ёсьць значная прыстань.

Над Дняпром, вышэй Магілёва, ляжыць Шклоў (рыс. 149). Гэтае старое гандлёвае места гадоў сто назад было багацейшае за Магілёў. Цяпер яго знйчэньне моцна паменшала. Аднак і цяпер Шклоў вядзе бойкі гандаль лесам, пянькою, красным таварам і футрамі. Ёсьць у Шклове і некалькі значных хвабрыкаў: вялікая паперня (робіць картон) з 600 работнікамі, х вабрыка сярнічак ды інш. Усяго насяленьня ў мястэчку каля 7 тыс.; складаецца яно блізка з адных жыдоў.

На паўдня ад Магілёва ляжаць старыя манастыры Буйніцкі і Баркулабаўскі, пабудаваныя ў XVII веку. На зах ад ад Магілёва, над р. Друцьцю знаходзіцца Бялыніцкі Манастыр, а ў ім слаўны на ўсю Беларусь цудоўны абраз Прачыстае. З XVI веку і да гэтага часу у Бялынічы сходзяцца што году дзесяткі тысяч багамолаў. Даўней манастыр тэты йграў значную культурную ролю; пры ім, напрыклад, была друкарня, школы і г. д. Пасярод павету ляжыць у лясох невялікае, вельмі старое м-ка Галоўчын,

Рыс. 149. Старасьвецкая ратуша у Шклове.

якое даўней было местам і, як кажа, лягенда, мела "15 цэркваў і 100 кузьняў".

Адно з старэйшых беларускіх местаў - Друцк, над р. Друц ь цю - цяпер ёсьць маленькім бедным мястэчкам. На