Старонка:Географія Беларусі.pdf/285

Гэта старонка не была вычытаная

Рамёслы ў краіне слаба разьвітыя. Тых вялікіх прамысловых мястэчак, якія мы бачылі навет у суседняй Магілёўшчыне, тут саўсім няма. Тутэйшыя мястэчкі бедныя і невялікія, вядуць найбольщ толькі дробны гандаль. З рамёслаў найбольш разьвіты тыя, што вырабляюць дрэва, - прыкл. бандарства (ў Віцебскім і Невельскім паветах). У гэтых жа паветах шмат рамесьнікаў занята гонкаю смалы й дзёгцю. Досіць разьвітае кравецтва (у Гарадзецкім, Люцынскім, Віцебскім пав.), а на захадзе краіны (Люцынскі, Сёбежскі паз.) шмат кавалёў.

Хвабрычная прамысловасьць у краіне невялікая. Толькі піваварных бравароў ёсьць шмат (больш, чым дзе), ёсьць некалькі хвабрыкаў сярнічак. Наагул кажучы, ўся блізка хвабрычная прамысловасьць сабрана ў самым Віцебску, які сярод местаў беларускіх займае віднае мейсца з гэтага боку. Рэшта-ж краіны з прамысловага боку стаіць вельмі нізка.

Экономічны заняпад Віцебскае краіны часткаю тлумачыцца яе рэдкім насяленьнем. Аднак гэтае агульнае тлумачэньне тутака ўжо затым несправядлівае, што як раз адсюль шмат народу йдзе на зарабаткі - асабліва ў расейскія вялікія месты - Петраград і Маскву.

Трэба дзеля таго зьвярнуць асаблівую ўвагу на гісторыю краіны. Спрадвеку краіна была заселена крывічамі і належыла найбольш да Віцебскага, а часткаю да Полацкага князьстваў. Таксама спрадвеку праз яе йшлі вялікія шляхі з паўдня - да Ноўгараду і Пскова, і да Варажскага Краю. Дзеля таго тут ніколі ня сьціхала барацьба беларусаў з суседзямі. Асабліва барацьба гэтая разгарэлася тады, калі ўзмацнела Масква, а ўсе землі беларускія сабраліся ў Літоўска Беларускую дзяржаву. Вазёрная Віцебская краіна была для апошняе дзяржавы тэй сьцяною, якая бараніла ад Маскоўшчыны самае яе сэрца, яё культурныя цэнтры: Полацак, Вільню. Дзеля таго праз увесь час войнаў з Масквою тут адбываліся самыя заўзятыя бітвы. Абедзьве стараны старэліся замацаваць за сабою Вазёрны край, і дзеля таго будавалі тут замкі і крэпасьці (рыс. 150).

Рыс. 150 . Даўнейшы дзераўляны замак (гарадок) над возерам .