Старонка:Географія Беларусі.pdf/286

Гэта старонка не была вычытаная

Ўся краіна засеена руінамі гэтых крэпасьцяў, якія сумна высяцца на вастравох вазёр, на ўсхоных узгорках, або ў лясной нетры. Саўсім зразумела, што спакойнаму гаспадарскаму насяленьню ў часе войнаў жыцьця ня было. І толькі, калі барацьба скончылася, край пачаў аджываць.

Праз увесь 16-ты век, калі рэшта Беларусі жыла найбольш шырокім нацыянальна - культурным жыцьцём, паветы Себежскі і Невельскі, разам з Усходняй Беларусяй (Смаленшчынаю), прабылі пад уладаю Маскоўшчыны, якая й тады ўжо старалася іх абмасковіць. Пэўне-ж гэтае сталецьце так сама вельмі нядобра адбілася на жыцьці Віцебскае краіны. На мове тамашніх беларусоў яно пакінула свае сьляды. І да нашых часоў яны дамешуюць да мовы шмат расейскіх слоў і зваротаў.

Дзеля лепшае абароны граніцаў вялікія князі й каралі раздавалі землі на паграніччы вайсковым людзям, якія называліся панцырнымі баярамі, або шляхтаю. Ў часох прыгону яны былі вольнымі. Гэта адбілася і на іх патомках, якія замажнейшыя і культурнейшыя ад звычайных сялян. Патомкаў гэтых панцырных баяраў шмат ёсьць у Себежскім, Невельскім ды іншых прыгранічных паветах Беларусі.

Адным толькі Віцебская краіна папраўдзе багатая - гэта шляхамі. Апроч вадзяных шляхоў, аб якіх ужо гаворана, краіну сякуць аж пяць чыгункавых лініяў. З Віцебску і Невеля разыходзяцца чыгункі ў чатырох кірунках. Апроч таго праз усю блізка краіну йдзець шоса.

У нашыя часы, так сама як і ў сівой мінуўшчыне, застаецца Віцебшчына вялікім раздарожжам. Усе месты краіны стаяць пры чыгунках (зраўнуй з Мсьціслаўшчынаю!). Гэта дае надзею на тое, што ў недалёкай будучыне яё экономічнае жыцьцё йзноў адродзіцца.

Важнейшыя мяйсцовасьці.

Ў надзвычайна прыгожай мясьціне над Дзвіною, дзе, зьвіваючыся на дне глыбокіх яроў, у яе ўпадае р. Віцьба, стаіць стары ВІЦЕБСК (рыс. 151 і 29). Гісторыю гэтае места мела багатую і цікавую. Ня важучыся пераказаць яе тут, успомнім хаця аб некаторых цікавейшых выпадках з гэтае гісторыі.

Так сама, як і шмат іншых беларускіх местаў, заложаны Віцебск не за памяцьцю гісторыі. Быў ён найбольш зьвязаны з Полацкам, але ў некаторыя часы быў у залежнасьці ад Смаленску. Віцебск вельмі доўга бараніў свае незалежнасьці перад літоўскімі князямі. Дастаўся ён урэшце Альгерду, ды і той не заваяваў яго, а атрымаў, як пасаг за Віцебскай княжнаю, з якою ажаніўся, стаўшыся такім чынам Віцебскім князем. Альгерд, як ведама, быў грэцкае, ўсходняе веры. Вось-жа ў Віцебску ён пабудаваў некалькі цэркваў. Адна з іх , якую ён, навет, толькі перабудаваў, істнуе і да нашых часоў (Царква Благавешчаньня). Так сама пабудаваў Альгерд на левым беразе р. Віцьбы і Дзьвіны моцныя каменныя замкі, найбольшыя і найлепшыя ў той час у Беларусі. Аб сьцены грозных замкаў віцебскіх ня раз разьбівалася чужаземная навала. Адважна бараніліся ў іх віцябляне перад маскоўскімі ваяводамі. А адбараніўшы роднае места няраз праганялі ворагаў і з межаў краю. У 1605 г., прыкладам, віцебская дружына пад камандаю Марка Лыткі напала сваім адумам