Старонка:Географія Беларусі.pdf/287

Гэта старонка не была вычытаная

на маскоўскае войска і саўсім яго разьбіла. Наагул віцебляне адзначаліся сваёю выяўнічасьцяй, імкненьнем да волі, самаўрадаваньня і г. д.

Віцебск спрадвеку быў жывым гандлёвым местам. Заўсёды меў ён гандлёвыя зносіны з Рыгаю, Кёнігсбэргам і навет Лейпцыгам. вывозячы найбольш футры і скуры. Гандаль гэты моцна ўзбагачаваў жыхараў, а зносіны з Заходняй Эўропаю высака падыймалі места з боку культурнага.

Рыс. 151. Віцебск.

Але сталыя войны з Маскоўшчынаю моцна падрывалі дабрабыт Віцебску.