Старонка:Географія Беларусі.pdf/288

Гэта старонка не была вычытаная

Да ваенных бедаў далучыліся яшчэ і ўнутраныя рэлігійныя сваркі.

У 1623 г. на грунце гэтых сварак быў забіты у Віцебску гарачы прапэведнік Вуніі арх. Ёзафат Кунцэвіч, прызнаны пасьля Р.-Каталіцкім Касьцёлам за сьвятога. За гэтае забойства ўсё места было моцна пакарана. Быў зьняты вечавы звон, разбурана ратуша і адабрана магдэбурскае права. Пасьля, аднак, дзеля ваенных заслугаў віцяблян усе правы былі ім ізноў верненыя.

Але найгоршая бяда стаілася Віцебску сто гадоў пазьней. У часе швэдзкае вайны віцябляне спрыялі швэдам і навет памаглі ім грашмі. За гэта Петра І загадаў спаліць Віцебск. Казакі падпалілі места з усіх бакоў. Згарэлі пад той час замкі, ўсё места, ратуша, крамы, ўсе прадмесьці, 4 касьцёлы, 12 цэркваў, а ад Задзьвіньня[1] казакі ўзялі выкуп. З гэтае пары Віцебск моцна падупаў і пачаў ён аджываць толькі ў апошнія дзесяткі гадоў, калі правялі чыгункі.

Цераз Віцебск цяпер праходзяць дзьве чыгункавыя лініі, шоса і на р. Дзьвіне ёсьць вялікая прыстань. Гандаль Віцебску цяпер знaчнa вырас. Ён зьяўляецца складачным мейсцaм тавараў, якія раздае на мястэчкі і месты

Рыс. 152 Старасьвецкая дзерауляная царква у Маркавым манастыры пад Віцебскам (беларускі стыль).

сумежных паветаў. Найбольш таргуе Віцебск лесам і лёнам, якія адпраўляе ў Рыгу і заграніцу, а часткаю і збожжам. Апроч таго Віцебск шырака таргуе гатовай адзежаю (тандэтнаю).

Хвабрычная прамысловасць Віцебску мае досіць значныя разьмеры. На хвабрыках яго працуе каля 2000 чал. Хвабрыкі Віцебскія найбольш невялікія; з іх трэба адзначыць – картонную хвабрыку, некалькі табачных, досіць вялікую хвабрыку акуляраў.

Апроч таго ёсьць некалькі піваварных бравароў, аляярняў і гарбарняў. З рамёслаў моцна разьвіта кравецтва.

Мала засталося старасьветчыны ў Віцебску. Ад замкаў не засталося ані сьледу; навет Гару Замковую раскапалі. Толькі некалькі старых цэркваў засталося на ўспамін аб слаўных часох Віцебску: гэта ўспомненая царква

  1. Частка Віцебску, што ляжыць на правым беразе Дзьвіны.