Старонка:Географія Беларусі.pdf/289

Гэта старонка не была вычытаная

Благавешчаньня і царква сьв. Ільлі перабудаваная ў XVII веку. Мае Віцебск, апроч таго, прыгожы сабор, будаваны ў XVIII веку.

За тое мяйсцовасьць, у якой знаходзіцца Віцебск і яго ваколіцы робіць чаруючае ўражаньне хараством сваіх краявідаў. Недалёка ад Віцебску, над Дзьвіною, стаіць вельмі стары Маркаў Манастыр; у ім перахавалася дзераўляная царква сьв. Тройцы, пабудаваная яшчэ ў XVII веку ў беларускім стылю (рыс 152).

З мястэчак Віцебскага павету вызначаюцца Янавічы, з вялікім кірмашам на коні, і Сураж, які лічыцца местам, мае каля 4 тыс. жыхараў, і, ня гледзячы навет на сваё дагоднае палажэньне над Дзьвіною, пры вусьці р. Касплі і Ўсьвяту, мае вельмі малое значэньне з боку гандлю і прамысловасьці. Меcтa гэтае досіць старое; была тут даўней моцная крэпасьць на высокіх берагох Дзьвіны. Грунты навакола неўраджайныя. У дв. Новым Каралёве знаходзіцца адна з найлепшых у Беларусі мэтэоролёгічных станцый. Створана яна працаю А. Бялыніцкага Бірулі, які гэтай справе аддаў усё свае жыцьцё. ды за яго-ж уласны кошт.

Віцебскі павет, якога Дзьвіна дзеліць папалам, мае ў паўднёвай частцы грунты добрыя, - супяшчаныя й сугліністыя. Паўночная-ж палавіна толькі на ўзгор'і (Віцебская - Hевeльская Града), якое праходзіць пасярэдзіне павету, мае грунты сугліністыя. На захад ад узгор'я ляжаць на значным прасторы бедныя падзолы, а на ўсход, апрача падзолаў, што адтуль цягнуцца аж пад Вяліж, ёсьць яшчэ і значны прастор пяскоў. Паверхня павету наагул узгоркаватая, пакрытая дзе-ня-дзе невялікімі вазёрамі. У павеце сеюць шмат лёну. Гаспадарка тут стаіць някепска. Досіць разьвіта садоўніцтва (каля Віцебску ёсьць значная школка фруктовых дрэўцаў). Каля Віцебску-ж, у Бабіцкай воласьці, здабываюць вапну.

У суседнім з Віцебскім, Гарадзецкім павеце паўднёва - заходні і паўднёва - ўсходні куты занятыя беднымі падзоламі. Пасярод іх на паўдні знаходзіцца самае места Гарадок, з 6 т. жыхараў; паўночную палавіну павету займаюць багатыя суглінкі. Тут над возерам у прыгожай мяйсцовасьці стаіць старое мястэчка Вазярышча. На востраве сярод возера, з якога выцякае р. Вобаль, знаходзіцца старасьвецкае гарадзішча і сьляды палявых будоўляў. У часы Літоўскія была тут моцная крэпасьць. Пасярэдзіне Гарадзецкага павету йдзець узгор'е, на якім лясоў мала. Затое на спадах яго на ўсходзе і захадзе, пакрытых беднымі грунтамі і багатых вазёрамі і рэчкамі, лясоў шмат. З промыслаў у павеце маюць значэньне рыбалоўства і лясныя промыслы. У гаспадарках павету сеюць шмат ячменю і лёну. У павеце шмат курганоў і гарадзішчаў, аб якіх у народзе перахаваліся прыгожыя поэтычныя легенды.