Старонка:Географія Беларусі.pdf/290

Гэта старонка не была вычытаная

Рыс. 153. Места Себеж.

Далей на поўнач ляжыць Невельскі павет. На мяжы яго з Гарадзецкім стаяў даўней, у XII веку, Полацкі горад - Емянец.

Цяпер там засталося толькі сяло з гэтым імям. Невель з 14 тыс. жыхараў ляжыць між вазёраў, на крыжаваньні дзьвёх чыгунак. Прамысловае жыцьцё у ім досіць разьвітае. Бываюць так сама й вялікія кірмашы. Над возерам, на ўзгорку стаяў некалісь Невельскі замак. Ад яго засталіся толькі валы.

На ўсход ад Невеля ляжыць досіць вялікае воз. Іван. Грунты навакола яго лёгкія, супяшчаныя. Рэшта Невельскага пав. мае грунты ўраджайныя, сугліністыя, а мяйсцамі й цяжкія гляістыя. Паверх ня Невельскага пав. моцна няроўная, ўзгоркаватая, а на поўначы мяйсцовасьць мае выгляд гарысты (Райскія Горы). На поўначы і ўсходзе Невельскага пав. лясы складаюцца найбольш з бярозы й дубу, а часта трапляюцца й чыстыя дубовыя - лясы. У Невельскім пав. вельмі пашырана рыбалоўства ў вазёрах (Невельскія вазёры славяцца рыбным багацьцем); так сама разьвітыя і лясныя промыслы, гонка смалы й дзёгцю. У двары Студзянцы ёсьць серная крыніца.