Старонка:Географія Беларусі.pdf/292

Гэта старонка не была вычытаная

тыс. насяленьня. Пры самым возеры, на высокай тары высяцца руіны Люцынскага замку, абкружаныя землянымі валамі. Замак гэты залажылі лівонскія рыцары у XIII в. (рыс. 154). Суровы від руінаў, якія цёмна - чырвоным колерам свае цэглы адбіваюцца у чыстай вадзе возера, робіць моцнае ўражаньне на глядзельніка. - На паўдня ад Люцына, каля в. Адэлінова знаходзяцца зялезістыя крыніцы. А на поўнач ад Люцына, пры Паўночна - Заходняй чыгунцы ляжыць станцыя Корсаўка. Тут зыходзяццз межы трох народаў: беларусаў, латышоў і маскоўцаў. Ад Корсаўкі канчаецца мяжа беларуска-маскоўская, а пачынаецца беларуска - латышская.

На поўнач ад апісаных паветаў беларусы жывуць яшчэ ў Апочацкім і Вялікалуцкім паветах, у паўднёвых іх частках.

На захадзе Апочацкага пав., каля р. Сіняе, здабываюць вапну, а каля м. Апочкі - зялезную охру (фарба). Далей на ўсход, аж пад самыя Вялікія Лукі, цягнуцца высокія Вязаўскія Горы, якія тут становяць вададзел паміж р. Вялікаю і Ловацьцю. У гаспадарках сеюць шмат лёну, травы (канюшыны) і ячменю.

Прырубежнае места Вялікія Лукі ляжыць над р. Ловацьцю і на яе вастравох. Успамінаецца аб гэтым месьце яшчэ ў XII веку; тады яно, лежачы на вялікім шляху "з Варагаў у Грэкі", было залежным ад Ноўгараду. Пасьля было даўгі час пад Літвою. Цяпер у В. Луках каля 8 тыс. жыхараў. З промыслаў моцна разьвітае гарбарства.

Беларуская частка Вялікалуцкага павету (паўднёвая) моцна лясістая. Насяленьне мае зарабатак ад сплаву лесу п а р. Ловаці і наагул ад лясных промыслаў.

IX. Смаленшчына.

У паўночна - ўсходнім куце Беларусі, на вярхоўях Дняпра й Дзьвіны ды іх прытокаў (Мяжа, Каспля і інш.), разьляглася абшырная Смаленская краіна. Да яе мы адносім паветы: Смаленскі, Ельнінскі, Дарагабужскі, Духаўшчынскі, Бельскі і Парэцкі Смаленскае губэрні, Вяліжскі павет Віцебскае губ. і беларускія часткі сумежных паветаў: Пскоўскае губ. (Тарапецкага), Цьверскае губ. (Асташкаўскага, Ржэўскага) і, ўрэшце, - Калужскае губ. (Жыздрынскага і Масальскага пав.).

Паміж асобнымі паветамі гэтае краіны, асабліва з боку прыроднага, можна знайсьці шмат розьніцы. Нічога дзіўнага ў тым няма, бо краіна цягнецца больш, як на 200 вёрст з усходу на захад і столькі-ж - з поўначы на паўдня. Але з боку экономічнага і гістарычнага краіна мае шмат супольнага. Гэта тлумачыцца тым, што ўвесь гэты прастор заўсёды быў зьвязаны з Смаленскам, зьвязаны з ім і дагэтуль. У апісаньні краіны мы будзем рэзка падчыркаваць розьніцы паміж яе часткамі.

Ужо па будове паверхні трэба разьдзяліць Смаленшчыну нa дзьве часьці. Ўсход краіны, - паветы Бельскі, Дарагабужскі і Ельнінскі, - ляжыць на ўзвышшы - Вокаўскага Лесу, якое як ужо гаворана, адзначаецца тым, што мае роўную паверхню ня гледзячы на значную сваю высачыню, і пакрытае галоўным чынам лёссавіднымі - суглінкамі, ў якіх няма саўсім каменьняў, навет дробных.