Старонка:Географія Беларусі.pdf/293

Гэта старонка не была вычытаная

Няма таксама на Вокаўскім Лесе й вазёраў. А толькі ў паніжаных мяйсцовасьцях ляжаць там часамі вялікія мшары - тарфяныя балоты.

Саўсім іншы вобраз уяўляе захад Смаленшчыны, - морэнны край. Далека менш падняты над морам, ён, аднак, мяйсцамі робіць уражаньне горнага краю (Смаленскае ўзгор'е). Наагул паверхня яго няроўная. Пакрыты ён, галоўным чынам, супяскамі, хаця шмат ёсьць суглінкаў, падзолаў і пяшчаных грунтоў. Але ўва ўсіх гэтых грунтох ёсьць каменьні. Часамі каменьня бывае гэтак шмат, што яно перашкаджае вырабу зямлі. Сярод узгоркаў ляжыць тут шмат вазёраў, як і ў суседняй Віцебшчыне. Марэнны край абыймае паветы Вяліжскі, Парэцкі, Смаленскі, большую частку Духаўшчынскага і невялікую (заходнюю) частку Бельскага пав.

Цераз Смаленшчыну наскрозь праходзіць Вялікі Эўропэйскі Вададзел, які тут дзеліць басэйны Дзьвіны й Дняпра. А па ўсходняй мяжы краіны йдзець вададзел Касьпійска - Чарнаморскі і Касьпійска- Балтыцкі. З Вокаўскага Лесу пачынаецца шмат прытокаў р. Волгі і р. Окі (р. Вугра, Маладь; Туд, Жукопа). Такое палажэньне надаець Смаленшчыне асаблівае значэньне: яна зьяўляецца як-бы вадзяным вузлом усяе ўсходняе Эўропы. - Разам з тым вададзелы - гэта натуральныя граніцы. Асаблівае увагі заслугуе тое, што ўсходняя мяжа Беларусі йдзець якраз блізка па Волжскаму вададзелу.

Усходняя мяжа Беларусі (Вокаўскі Лес) зьяўляецца і важнай кліматычнай мяжою. За ею клімат мае ўжо ўсе адзнакі контынэнтальнага клімату, тым часам як уплывы мора cягаюць на ўсю Беларусь да яе ўсходніх рубяжоў, а значыць, і на Смаленшчыну. Смаленшчына, найбольш высунутая на ўсход краіна Беларусі, мае ўсё-ж клімат моцна вільготны: ў ападкаў у год бывае больш за 600 міл. А на ўсход ад Вокаўскага Лесу клімат ужо значна сушэйшы - толькі з 500 міл. ападкаў. Вільготнасьць клімату Смаленшчыны можна між іншым разтлумачыць яе вялікай лясістасьцяй і высокім палажэньнем над роўнем мора. Ўзвышшы Смаленшчыны, стаўшы поперак дарогі вільготным заходнім вятром, адбіраюць ад іх шмат ападкаў. Дзякуючы гэтым прычынам і вялікія рэкі, што бяруць свой пачатак у Смаленшчыне адбараняюцца ад памяленьня. Аднак, клімат Смаленшчыны - найхаладнейшы ў Беларусі. Сярэдняя гадавая тэмпэратура менш +4,5°, пры сярэдняй тэмпэратуры студзеня - 8,5°. Зімы тут бываюць даўгія, многасьнежныя. Сьнег ляжыць 5 месяцаў, - ад палавіны лістападу да палавіны красавіка.

Дзякуючы вільготнаму клімату, ў Смаленшчыне грунты моцна выпаласканыя. На вялікіх прасторах тут залягаюць бедныя нішчымныя падзолы. Адна паласа падзолаў, шырынёю вёрст 30, цягнецца ад м. Гарадака (з-пад Віцебеку) аж да вярхоўяў Дзьвіны. Другая, - шырынёю вёрст 50, цягнецца ад Вяліжу да паўночнае мяжы Бельскага павету. Вільготнасьць клімату робіць нялёгкай гаспадарку і на багатых суглінках. Дзеля гэтага ў Смаленшчыне мы бачам такое зьявішча, якое ў рэшце Беларусі спатыкаецца ня часта: на аграмадных прасторах суглінкаў растуць лясы, - ды навет не лясы, а толькі бярозавыя гаі, якімі пазарасталі пасекі і даўнейшае ворнае поле.

Наагул уся Смаленшчына моцна лясістая. Але тры паўночныя паветы, Вяліжскі, Парэцкі і Бельскі, з гэтага боку асабліва выдзяляюцца. Лясоў тут больш 45% агульнага прастору, дзеля чаго гэтую старану трэба лічыць самаю