Старонка:Географія Беларусі.pdf/294

Гэта старонка не была вычытаная

лясістаю ў Беларусі. Некаторыя географы навет называюць гэты край Бельскім Палесьсем. Нічога затым дзіўнага, што паўночныя паветы Смаленшчыны заселены вельмі рэдка, каля 30 чал. на квадр. вярсьце. Рэшта краіны так сама нягуста заселеная і так сама мае шмат лясоў, апрача аднаго Смаленскага павету, ў якім, дзякуючы блізкасьці вялікага места і чыгунак, лясы моцна парасьцярэбпіваны, а насяленьне жыве гусьцей.

На цяжэйшых грунтох у лясох Смаленшчыны найчасьцей спатыкаецца бяроза. Бярозавымі лясамі пакрыты ўвесь усход краіны- Вокаўскі Лес. Побач з бярозаю ў лясох Смаленшчыны, асабліва на захадзе, шмат расьце елкі, а так сама асіны; на пяшчаных грунтох, як і ўсюдых, растуць хваёвыя бары. За апошнія дзесяткі гадоў лясы Смаленшчыны моцна зьніштажаюцца. Шмат лесу йдзе ў Маскву (з усходняе часткі краіны). Заходняя частка свой лес сплаўляе ўніз па Дняпры і Дзьвіне.

Лясы даюць шмат зарабаткаў насяленьню Смаленшчыны. Апрача рубкі, вывазу і сплаву лесу, тут разьвіты такія хатнія рамёслы, як выраб саней, павозак, колаў, кашоў, бёрдаў, як бандарка і гонка смалы й дзёгцю. Наагул трэба адзначыць, што ў Смаленшчыне промыслы моцна разьвітыя. Нідзе навакола няма гэтулькі насяленьня, маючага прамысловыя заняткі, як Смаленшчыне. Ўсе 7 паветаў рэзка выдзяляюцца з гэтага боку ад іншых. Трэба заўважыць, што і ў суседніх паветах Маскоўшчыны процэнт прамысловага насяленьня меншы, чым у апісуемай краіне.

З мінэральных багацьця ў Смаленшчыны разрабляюцца найбольш ганчарныя гліны (у Бельскім пав., каля Дзьвіны й Дняпра), што спрыяе разьвіцьцю ганчарства. З гліны, што здабываецца пад Смаленскам, у слаб. Рачаўцы , робяць добрыя ках лі Добрыя гліны знах одзяць і ў Дарагабужскім пав. У некалькіх мяйсцох здабываюць вапну. Ў балотах Бельскага й Дух аўшчынскага пав, ёсьць шмат балотнае зялезнае руды.

Хвабрычная прамысловасьць у Смаленшчыне слаба разьвітая. Навет такое значнае места, як Смаленск, з гэтага боку мала высоўвуецца наперад. У іншых-жа паветах ёсьць па некалькі пільняў ды бравароў. Затое ў с. Ярцаў Перавоз, Духаўшчынскага пав., знаходзіцца вялізарная, - наибольшая ў Беларусі хвабрыка, дзе прадуць бавоўну і ткуць паркалі, кумач ды інш. На хвабрыцы гэтай працуе больш 4 тыс. работнікаў.

Гаспадарка і ў Смаленшчыне ёсьць галоўным заняткам насяленьня. Тэхніка гаспадарская ў сялян стаіць някепска, гэта трэба тлумачыць мусіць тым, што тут вось ужо каля 60 гадоў працуе земства. Вырабляюць зямлю сяляне плугамі, сеюць шмат травы (канюшыны, цімахвейкі), а мяйсцамі навет ужываюць штучныя гнаі (парашкі). Дзеля таго ўраджайнасьць тут добрая, лепшая, чым у суседняй Віцебшчыне і Магілёўшчыне. На полі сеюць у Смаленшчыне вельмі шмат лёну. Па засеву лёну Смаленшчына займае першае мейсца ў Беларусі. Тым часам, як у рэшце Беларусі (апроч Віцебшчыны), лён сеюць найбольш для свайго ўжытку, тут лён ідзе на продаж. Ён даець гаспадару смаленскаму грашавую гатоўку, так патрэбную на зварот у гаспадарцы. Ад суседняе Віцебшчыны Смаленшчына адзначаецца перад усім тым, што тут ячменю сеюць мала, а на першы плян выходзіць авёс (толькі ў Смаленскім павеце сеюць досіць многа ячменю, але й там аўса ўсё-ж больш). Другая адзнака