Старонка:Географія Беларусі.pdf/295

Гэта старонка не была вычытаная

ад Віцебшчыны - гэта тое, што ў Смаленшчыне шмат садзяць бульбы. Урэшце ў паўднёвых паветаў, асабліва-ж у Ельнінскім і Дарагабужскім сеюць шмат канапель. Гародніцтва і садоўніцтва ў краіне мала разьвітыя. У сялян садоў блізка што саўсім няма. Добра стаіць у Смаленшчыне малочная гаспадарка. Істнуе шмат маслабойных заводаў і сыраварняў.

Хлеба свайго Смаленшчыне звычайна хапае. Ня гледзячы на гэта, значная частка насяленьня адыходзіць на старану, на зарабаткі: - найбольш у вялікія расейскія месты, але так сама на будову чыгунак, шосаў, на хвабрыкі; шмат высяляецца і ў Сыбір. І, што ўсяго дзіўней, вельмі многа ў Сыбір выяжджаюць як раз зрэдка заселенага Бельскага павету, ў якім зямлі сваёй, здавалася-б, хапае даволі.

У экономічным жыцьці заходніх паветаў Смаленшчыны важную ролю йграюць вадзяныя шляхі, якіх тут ёсьць паддастаткам. У паўднёвай частцы краіны праходзіць шмат чыгунак. Сярэдзіна-ж і паўночны ўсход краіны ня маюць добрых шляхоў.

Гандаль у Смаленшчыне стаіць горай, чым у іншых краінах Беларусі. Адбываецца ён найбольш на кірмашох - ярмарках, якія зьбіраюцца ў местах і большых сёлах па некалькі разоў у год. Мястэчак, якія вядуць сталы абмен і разьдзел тавараў, у Смаленшчыне (апрача некалькіх мястэчак Вяліжскага павету) няма. Гэта вельмі перашкаджае экономічнаму разьвіцьцю краіны. Адсутнасьць мястэчак, гэтых маленькіх культурных і экономічных цэнтраў, якімі густа засеена

Рыс. 155. Тыпы й вопраткі вясковых беларусак з Смаленшчыны.