Старонка:Географія Беларусі.pdf/296

Гэта старонка не была вычытаная

ўся Беларусь, шкодзіць і культурнаму стану краіны.

Смаленшчына на пачатках беларускае гісторыі была заселена крывічамі і стварыла моцнае незалежнае князьства. Калі-ж Вялікія Князі Літоўскія пачалі зьбіраць пад сваёю ўладаю Беларусь, Смаленшчына так сама апынулася пад уладаю Літвы. У часе вялікае барацьбы Літвы - Беларусі з Масквою, Смаленшчына заўсёды была арэнаю гэтае барацьбы, мейсцам нaйгapaчэйшыx бітваў. Смаленск, як мы ўжо казалі, замыкаў Смаленскую Браму. Затым-жа мэтаю маскоўцаў заўсёды было заваладаць гэтым местам. Гэтая-ж самая прычына прымушала нашых продкаў за ўсякую цану бараніць Смаленску й Смаленшчыны. Праз цэлы XVI век была Смаленшчына пад уладаю Масквы. Маскоўцы, хочучы мацней прывязаць край да сябе, высылалі з Смаленшчыны шмат беларусаў у Маскоўшчыну, а на іх мейсца насылалі ў край маскоўцаў. Аднак на пачатку XVII в. Смаленшчына йзноў на 50 гадоў злучылася з рэштаю Беларусі. За гэты час туды перабралася шмат[1] дробнае й буйное беларускае шляхты з Захаду, якая асела па ўсёй Смаленшчыне і засталася там да апошніх часоў, хаця цяпер ужо абмасковілася. У 1667 годзе Смаленшчына йзноў адыйшла да Расеі.

Дзякуючы даўгому супольнаму жыцьцю з Маскоўшчынаю ў Смаленшчыне пазаводзілася шмат маскоўскіх парадкаў як добрых (напр. земствы), так і благіх. Мова Смаленскіх беларусаў значна абмаскоўленая, а ў ўсходніх паветах ёсьць мяйсцамі маскоўскае насяленьне. Тут, як гэта заўсёды бывае на паграніччах, беларусы жывуць перамяшаўшыся з маскоўцамі, але ўсюдых значная большасьць беларусаў. Затое троху беларусаў, перамяшаўшыся з маскоўцамі, жыве і на ўсход ад беларускае мяжы ў Вяземскім павеце, перахоўвуючы сваю мову і звычаі; там беларусы ужо ў меншасьці.

У паўночнай Смаленшчыне беларусы ўжываюць "цокаючае" гаворкі (гавораць, як мазуры - цаго, цалавек і г. д.).

Даўгая барацьба, якая йшла на землях Смаленшчыны яшчэ і з другога боку адбілася на жыцьці гэтае краіны. Ёю трэба тлумачыць бязьлюднасьць ўсходніх паветаў краіны, на якіх барацьба заўсёды адбівалася наймацней. На Bокаўскім Лесе шмат дзе сярод лясное нетры можна знайсьці калодзіж, руіны даўнейшых будынкаў і г. д. Даўней стаялі тут вёскі, народ жыў гусьцей; мяйсцовае апавяданьне пацьвярджае гэтую думку, кажа што ў часе вайны людзі ўцякалі адгэтуль у больш бясьпечныя мейсцы, сяліліся там, а іхнія сялібы зарасталі лесам. Такія мейсцы назызаюцца пустошамі.

Важнейшыя мяйсцовасьці.

СМАЛЕНСК (рыс 156) стаіць на высокім, зрэзаным ярамі левым беразе Дняпра. Калі ён быў заложаны, нямаведама; залажылі яго, барджэй усяго,

  1. Як лічаць, больш 20.000 чал.