Старонка:Географія Беларусі.pdf/297

Гэта старонка не была вычытаная

палачане. Ад самага пачатку свае гісторыі быў Смаленск бойкім гандлёвым пунктам. Як раз у ім крыжаваліся абедзьве найважнейшыя дарогі ўсходу, з краю баўгараў адна з Варагаў да Бізантыі і другая з усходу, з кр. і хазараў, з-за Волгі - да Нямеччыны. Смаленск тады таргаваў з Рыгаю, востр. Готляндам і г. д., быў багатым і культурным местам, меў добрыя школы і такіх высокаасьвечаных людзей, як архірэй Клімэнт Смаляціч, або сьв Аўрам Смаленскі.

Наўгародзкія і Кіяўскія князі ўвесь час прэтэндавалі на Смаленск: хаця ўрэшце ім удалося падчыніць яго сабе, аднак не вялікае было іхняе значэньне ў Смаленску. Смаленск упраўляўся сваім вечам, а князем, мусіць, небясьпечна навет жыць было ў месьце, бо мусілі будавацца на водшыбе, за местам, над р. Сьмядыньню.

Умеў пад той час Смаленск і бараніцца ад ворагаў. Захавалася ў ім напалову легендарнае апавяданьне аб Сьв. Мяркурыю

Рыс. 156. Торг у Смаленску

што са жменяю смалян кінуўся на аграмадныя татарскія горды, якія прывёў быў пад Смаленск маскоўскі князь, разьбіў іх, і адагнаў ад Смаленску, але заплаціў за гэта сваім жыцьцём.

Калі большая частка Беларусі адыйшла пад Літву, Смаленск зрабіўся быў цэнтрам барацьбы за незалежнасьць Беларусі. Смаленск літоўскім князем прыйшлося здабываць сілаю. Аднак, і пад Літвою будучы, трымаўся Смаленск вельмі незалежна і перахаваў найбольш вольнасьцяй за ўсе іншыя беларускія месты. Пад Літвою жылося Смаленску наагул вельмі добра. Ніколі не даходзіў такога росквіту яго гандаль, як пад Літвою, ніколі гэтак не багацела смаленскае