Старонка:Географія Беларусі.pdf/298

Гэта старонка не была вычытаная

насяленьне.

Але ня доўга цягнуўся гэты час дабрабыту. Ўзмацнеўшая Масква пачала нападаць на землі Смаленскія і заяўляць пратэнсыі да самога Смаленску. Каб адбараніць места быў тады, ў XV веку, пабудаваны земляны замак. Моцны быў гэты замак, але ня вытрымаў напору маскоўскага: у 1514 годзе ўзяў Смаленск Васіль III. Быў Смаленск пад Масквою аж да 1611 году. Маскоўцы ў часы Барыса Гадунова пабудавалі вакол места вялізарную сьцяну, - шырынёю ў 1 сажань, вышынёю ў 2 сажані, а даўжыні 7 вёрст. Сьцяна гэтая перахавалася да нашых часоў.

Трудна было адабраць Смаленск ад Масквы. Войскі літоўска-польскія дваццаць месяцаў стаялі пад ім, пакуль узялі. Ізноў аджыў Смаленск, злучаны з рэштаю Беларусі. За 40 якіх гадоў яго было не пазнаць. Ён моцна вырас, пабагацеў, ды зрабіўся чыста эўропэйскім местам. У ім было ўведзена магдэбурскае права, шмат наехала і пасялілася жыхараў з заходніх краінаў Беларусі. Побач з праваслаўнымі цэрквамі пазакладаліся й каталіцкія касьцёлы ды манастыры. Але ў 1654 гаду Смаленск ізноў адабралі Маскоўцы і зараз жа скасавалі ўсе парадкі беларускія, а завялі маскоўскія. Шмат беларускага насяленьня вывязьлі з Смаленску, а на яго мейсца пачалі сяліцца маскоўцы. - У 1812 годзе Смаленск моцна пацярпеў ад французаў.

Смаленск цяпер - адно з найпрыгажэйшых і найцікавейшых местаў Беларусі. Места гэтае перахавала гэтулькі памятак слаўнае беларускае мінуўшчыны, як можа ніякае другое. Праўда, ў большасьці, яны ляжаць у руінах, засыпаных зямлёю. Але гэтыя руіны павінны быць дарагімі кожнаму беларусу. З-пaд мaскоўскага налёту, асеўшага на Смаленску, яны найвыразьней гавораць аб тым, што тут беларуская зямля была, ёсьць і будзе.

З уцалеўшых старасьвецкіх будынкаў трэба ўспомніць перад усім Сьвірскую царкву, пабудаваную ў ХII веку. Знаходзіцца яна на прадмесьці, дзе некалісь быў князёўскі замак; перахавалася гэтая царква да нашых часоў ува ўсім сваім xapaстве. Ёсьць у ей надзвычайна цікавы абраз Прачыстае беларускага рысунку. На яго адваротнай старане знаходзіцца беларускі надпіс, якога дагэтуль яшчэ ніхто ня змог прачытаць. За Дняпром стаіць яшчэ старэйшая Пётра-Паўлаўская царква, якую, пpаўда пазьней перараблялі.

Сьцены Смаленскія надаюць месту шмат хараства; і перахавалася яшчэ шмат вежаў. З вежы, якая называецца "Весялухаю", адкрываецца цудоўны від на места й яго ваколіцы.

З гандлёвага і прамысловага боку Смаленск вызначаецца. Абслужуе ён толькі бліжэйшыя паветы свае краіны. Хвабрыкі яго невялікія: некалькі аляярняў, табачная хвабрыка, гарбарня, бровар. Моцна аджыўляюць яго чыгункі, якія з Смаленску разыходзяцца ў 5-х кірунках. Каля вагзалу, які пабудаваны на правым беразе Дняпра, вырасла гандлёвая частка места з вялікім рынкам. На Дняпры ёсьць значная прыстань (рыс. 157). Праз сам Смаленск і праз іншыя станцыі ў яго павеце, вывозіцца шмат лясных матар'ялаў, дроў, а так сама й збожжа. Гэта апошняе ўжо паказуе, што гаспадарка ў павеце стаіць някепска. Грунты павету найбольш - суглінкі і народ жыве досіць густа. Сеюць шмат аўса, ячменю, бульбы й лёну. На захадзе павету знаходзяцца вялікія маслабойні і сыраварныя заводы ў Катыні і Ванлярове. Промыслы ў павеце слаба разьвітыя: на